Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
КАНДЗЁХАЦЬ (каньдзёхыць) цезак. Ісці па цяжкай дарозе. Каньдзёхыіш, каньдзёхыіш, а толку мала. КАНДЗІБО'БЕР (кыньдзібобір) м., іран. Спосаб, метад. Пыднімаць гэта бірвяно трэба саўсім другім кыньдзібобірым. КАНДЗЮ'К (каньдзюк) м., груб. Страўнік. Набіў свой каньдзюкj a чым занімацца будзіій цяпера? КАПА'НІКІ (кььпанікі) толькі мн. Сані, у якіх палазы з дрэва, выкапанага з коранем. Кыпанікі дужа цяжкія сані. КАПА'ЧКА (кыпачка) ж. Жанчына, якая працуе на копцы бульбы. У мяне было тры кыпачкі. КА'ПАЧКА (капычка) ж. Кропелька, дажджынка. Дождж будзя, мне капычка на нос пыпала. КА'ПАЧКУ (капычку) прысл. Крышку. Капычку пыдстаў бліжы свой чымыдан. КА'ПЕЛЬКА (капілька). Кропелька. Каб хоць капілька вады была. КА'ПЕЛЬКУ (капільку) прысл. Трошачкі, крышачку. Сядзь капільку бліжы. Яшчэ капільку пыкладзі. КА'ПКУ прысл. Крышку. / мне хоць капку мылыка пакінь. КАПЕ'ШКА ж. Невялікая капа сена ці саломы. Трэба i тую капешку прыцягнуць к стогу. КАПЕ'Ц м. 1. Капец (бульбы). Капец бульбы зьмерз у пятый брыгадзі. 2. Перан. Каюк. I капец тут быў пыліцэйскыму гырнізону. КАПУ'СЦЩЦА (капусьцівда) незак. Раскошна садзіцца, рассядацца. Ты, як пан, капусьцісься. КАПУ'ХА ж. Нетаропкая, марудная жанчына. Хочыш ты, каб капу хатабе рызыгналыся. КАПЫЗА' (кыпыза) м. i ж. 1. Капрыза. Ия трэба быць кыпызой. 2. Запальчывы чалавек. Зь людзьмі кыпызой ні ныпрацуіш доўга. КАПЫЗІ'ЦЦА (кыпызіода) незак. 1. КапрызнІчадь. Німа чаго кыпызіцца, што дыла, тоя i ныдзівай. 2. Гарачыцца. Брыгадзір ня должын кыпызіцца. КАПЫ'Л м. 1. Капыл. У сані кыпылы трэба новыя. 2. Перан. Капрыза. Я ж ня думыла i ні выдала, што ты капыл еткі. КАПЭ'РДУС м., іран. Канец, каюк. А бомба як гахня, чуць капэрдус мне ня быў. КАПЯЛІ'НАЧКУ (кыпялінычку) прысл. Крышачку, чутачку. Падлі i мне кыпялінычку крупені. Каб яшчэ кыпялінычку, i было б грыбоў два вядры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кандзюк, кандзібобер, капанікі, капачка, капачку, капелька, капельку, капешка, капусцщца, капуха, капызіцца, капяліначку
0 👁
 ◀  / 113  ▶