Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
КАЛ О'ДАЧКА (калодычка) ж. 1. Калодачка. Мяса ны калодыццы сячы. 2. Дзяржанне нажа. Самыя харошыя калодычка зь бярэзіны. КАЛТЫ'ЖЖА мн., н. Камякі мёрзлай зямлі на дарозе. Пы калтыжжу ехыць дрогка. КАЛТЫЖЬГНА ж. Камяк мёрзлай зямлі. Калтыжына ны калтыжыні, якая гэта дарога? КАЛТЫ'ЖЫСТЫ прым. Няроўны, пакрыты камякамі мёрзлай зямлі. Дужа дарога калтыжыстыя, ні разгонісься. КАЛТЫ'ЖЫЦЦА незак. Трэсціся, едучы па няроўнай дарозе. Калтыжысься, калтыжысься, аж у гылаве дурна станя. КАЛУПА'С (кылупас) м. Чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна. Ты ў сылдатых быў ці ня быў, што як кылупас выбіраісься. КАЛУ'ПША ж. Нетаропкая, марудная жанчына. Щ скора ты зъбярэсъся, калупша? КАЛЮ'ГА ж. Брудная лужына на дарозе. Уехыў у калюгу — ні нызад, ні ўперыд цяперыка. Узмацн. Кал ю ж ын а. КАМІДО'РЫНА ж. Памідор. Зьела кымідорыну i яшчэ зыхацелыся. КАМЛЫ'ЖЖА нз бо р н. Камякі мёрзлай зямлі. Камлыжжа ны дарозі. КАМЛЫЖЫ'НА ж. Камяк мёрзлай зямлі. КАМЛЮ'Х м. Камель. Пымажы мне камлюх пыгрузьдзіць. Памянш. К а м л ю ш о к (кымлюшок). КАНАПА'ЩК (кыныпадік) м. Хлапчук з рабаціннем на твары. Яму кыныпацікым быць красіва. КАНАПА'ТКА (кыныпатка) ж. Дзяўчына з рабаціннем на твары. Яе нявестка хоць i кыныпатка, ды красівыя. КАНА'РКАЛА (кынаркыла) м. i ж. Чалавек, які вымагае, выпрошвае. Ад кынаркылы ні аччэпісься. КАНА'РКАННЕ (кынаркыньня) н. Вымаганне. Кожин раз, чуць дзень, з кынаркычьнім бяжыць у праўленьня. КАНА'РКАЦЦА (кынаркыцца) незак., неадабр. Прасіцца. Ужо дамоў кынаркыісься? КАНА'РКАЦЬ (кынаркыць) незак., неадабр. Прасіць, вымагаць. Кынчай кынаркыць, нічога я табе ні дам. КАНДЗЕХАННЕ (кыньдзёхыньня) н. Цяжкая хадзьба. Кыньдзёхыньня хапіла, а толку мала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калтыжжа, калтыжыцца, калупас, калюга, камлыжына, камідорына, канапатка, канапащк, канаркала, канарканне, канаркацца, канаркаць
0 👁
 ◀  / 113  ▶