Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
адабр. Заганарыцца. Зычымадорыўся, дык i пыгыварыць ня хоча. ЗА'ШЧАПКА (зашчыпка) ж. Дзвярны кручок. Клямку прыбіў, прыбівай цяперыцькі зашчыпку. ЗАШЧАПІ'ЦЬ зак. Закрыць на кручок. Пыглядзі, можа ты забыўся дзьверы зышчапіць наныч, ЗАШЧАПЛЯ'ЦЦА (зышчыпляцца) зак. Закрывацца, замыкацца. Я ніколі ні зышчыпляюся. ЗАШЧАПЛЯ'ЦЬ (зышчыпляць) зак. Зачыняць на кручок. Ня трэда зышчыпляць, я скора вярнуся. ЗАШЧЭ'ПЛЕНЫ (зашчэпліны) дзеепрым. Закрыты на кручок. Дзьверы былі зашчэпліны. ЗАШЧАРБГЦЬ (зышчарбіць) зак. Затупіць, зазубіць. Як ты так тапор зышчарбіў? ЗАШЧЭ'РБЛІВАЦЬ (зашчэролівыць) незак. Затупляць. Ты мне кожны раз тапор зашчэрдлівыіш. ЗАШЫ'ЙШК м. Шалік. Ой, зашыйнік у школі забыўся. ЗАЮКАЦЕ'ЦЬ (зыюкацець) зак. Пусціцца з усіх ног наўцёк. Так зыюкацеў, што іскры з-пыд пят сыпыліся. ЗАЯ'УКАЦЬ (зыяўкыць) зак. Заенчыць, залемантаваць, заскавытаць. Сыбака заяўкыў, як рэзыны. ЗБАЖАЦЦА (збыжацца) незак., іран. Неахвотна ўступіць. Неік збажыўся, даў кыня i мне. ЗБА'ЖЫЦЦА зак., іран. Сабрацца. Ці збожысься ты маццы пісьмо ныпісаць? ЗБА'ЙСАНЫ (збайсыны) дзеепрым., неадабр. Згублены. A кім мой мылаток збай'сыны? ЗБА'ЙСАЦЬ (збайсыдь) зак., неадабр. Згубіць. Ня руш маю ручку, збайсыіш. ЗБАЧЫ'ЦЬ зак. Не дагадзіць, не ўладзіць, не патрапіць. Чым я табе збачыў, што ты рыскрычаўся. ЗБО'ЖВАННЕ (збожывыньня) іран. Ласка. Ня трэба мне такоя тваё збожывыньня. ЗБО'ЖВАЦЦА (збожывыцца) незак., іран. Pa-* біць ласку, прыемнасць. Можа ты i за стол сесьці збожывыісься? ЗБО'ЖВАЦЬ (збожывыць) незак., іран. Рабіць ласку, даваць. За цэлы месіц ты мне толькі дзісятку збожывыіш. ЗБУНТАВА'НЫ (збунтуваны) дзеепрым. Збіты з толку, з тропу. Збунтуваны — ні п'яны, рызьбярэцца. ЗБУНТАВА'ЦЦА (збунтувацца) зак. Заблытацца, памыліцца. Збунтуваўся ў дарозі, дык у балота выйшаў. 4. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зашчапка, зашчапляцца, зашчапляць, зашчапіць, зашчэплены, зашчэрбліваць, зашчэрблівыць, зашыйшк, заюкацець, заяукаць, збажыцца, збайсаны, збайсаць, збачыць, збожванне, збожвацца, збожваць, збунтаваны, збунтавацца, ласкў, пяны
0 👁
 ◀  / 113  ▶