ЁЕ'ТРАННЁ (ветрыньня) н. Веяние на ветры. А цяперыка за ветрыньня возьмімся, i жыта будзя ў пырадку.
ВЕ'ТРЫЦЬ незак. Веяць на ветры. Ветрыць лягчэй, чым мылаціць.
ВЕ'ЦЦЕ (вецьця) н. Бярозавыя i дубовыя галінкі для венікаў. Посьлі абеда сходзіш у лес i нарэжыш вецьця.
ВІ'ДАМ прысл. Мігам, умомант. Я відым туды зьбегыю. Ты ж — відым, ні баўся дужа.
ВІРАШІА/Н (вірыплан) м. Самалёт. Вірыпланы адзін зы другім нешта разьлётыліся.
ВІРТУХА'ННЕ (віртуханьня) н. Мітусня. Гэты ж ні танцыj a віртуханьня нейкыя.
ВІРТУХА'ЦЦА незак. Мільгаць» вярцецца. Чаго ты віртухаісься пірад вычамі, садзіся.
ВІРТУХА'ЦЬ незак. Мільгаць. Віртухаіш ты мне пірад перыдым, нічога ні бачу.
ВІРТУХНУ'ЦЦА зак. Мільгануцца. Нешта віртухнулыся ля лесу i ня відна нічогачкі.
ВІРТУХНУ'ЦЬ зак. Мільгануць. Яшчэ раз віртухнеш тут — заробіш na шыі.
ВІСАЖАФ (вісыжар) м. Чалавек высокага росту. Табе, вісыжару, далёка відаць, на цэлы метыр вышэй за мяне.
ВІСАЖА'РЫСТЫ (вісыжарысты) прым. Высакарослы. Твой Сашка будзя вісыжарысты хлопіц.
ВО-ВО прысл. 1. Хутка. Ён во-во прыдзя. 2. Толькі што. Ён толькі во-во з хаты выйшаў.
ВОБ'ЕДДЗЕ (воб'ідзьдзя) н. 1. Аб'едкі. ВобЧдзьдзя выкінь у гной. 2. Сенажаць, дзе пасвілася жывёл-а. Ці трэба касіць гэта вобЧдзьдзя, што тут накосіш?
ВО'ДЗЕУКА (водзІўка) ж. Верхняе адзенне: паліто, фуфайка. Пайду ў мыгазін, можа водзіўку якую куплю дзяцёнку.
ВО'ДВЕДКІ (вотвіткі) толькі мн. Адведзіны. Трэба ды кумы ў вотвіткі схадзіць.
ВУЖЛА прысл. Добра, старанна. Вужла вучыцца хлопіц.
ВУЖЛЫ прым. Праворны, спрытны Вужлыя Мікітывы дзеці: адзін зы другім з карзінымі ў лес пабеглі.
ВУЖЛЯК м. Спрытны чалавек. Hi глядзі, што малы, a пыглядзі, які вужляк.
ВУЖЛЯ'ЧКА ж. Спрытная асоба. У яго жонка сыпраўднішныя вужлячка
Дадатковыя словы
абедкі, вецце, вобеддзе, вобідзьдзя, водведкі, водзеука, відам, вірашіаін, віртуханне, віртухацца, віртухаць, віртухнуцца, віртухнуць, вісажарысты, ёетраннё
15 👁