АПУ'ЧВАЦЦА (апучывыцца) незак. 1. Уладкоўвацца. А куды ты апучывыцца думыіш? 2. Перан. Жаніцца. Ці скора ты апучывыцца ўжо будзіш, хоць бы на вясельля пызваў.
АПУ'ЧВАЦЬ (апучывыць) незак. 1. Уладкоўваць. Я чуў, што ты дачку ў бальніцу ны работу апучывыіш. 2. Перан. Жаніць. Буду сына ў нядзелю апучывыць.
АПУЦІЦЦА зак. 1. Уладкавацца. / ты посьлі школы куды-небудзь апуцісься. 2. Перан. Ажаніцца. Трэба ўжо i мне апуціцца.
АПУЦІЦЬ зак. 1. Уладкаваць. Куды цябе апуціць— ня ведыю. 2. Перан. Ажаніць. Калі ты ўжо сына anyційі?
APA'BA ж. Мноства. Навошта яму каго прасіць, калі ў яго радні цэлыя права. Цэлыя права гусей у Хырытоніхі.
АРА'ВІЯ ж. Мноства. Трэба ж прыкарміць такую аравію.
АРУДАВАННЕ (арудываньня) н. Буянства, пагром, разбой. I пычалі немцы тут арудываньня свае.
АРУ'ДАВАЦЬ (арудывыць) незак. Разбойнічаць, буяніць. Ты кынчай арудывыць, а то міліцыю вызыву быстра.
АРЭ'ДАЛА (арэдыла) н. 1. Беспарадак. А ў хаці ў яе цэлыя арэдыла. 2. Нагрувашчванне. Такоя арэдыла ны складзі, што ні разьбярэсься.
АСКАЛЁПАК (аскалёпык) м. Тоўстая трэска. Пызьбірай гэтыя аскалёпкі ў грудокt зімой зныдыбяцца.
АСКАЛЯПЩЬ зак. Ударыць. Як аскыляплю пы патыліцы, дык ты аж пакоцісься.
АСПЯ'ТАК (асьпятык) м. Выспятак. Схопіш асьпятка i пойдзіш за дзьверы.
АСТАЛО'П м., асудж. Дурань. Гэта такі асталоп, што сьвет ні сьвяціў, дзяўбі яму ў гылаву, ці ні дзяўбі — адзін чорт. Павеліч. Асталопіна. Вочы вылупіў як асталопіна.
АТАРВІ'ЛА м., зняваж. Хапуга. Калі ні так што дзе ляжыць, дык ён прыбярэ к рукам, яшчэ тэй атарвіла.
ATO'PBA м. i ж. Лайдак, гультай, лежабок; лайдачка, гультайка, лежабочка. Яна сыма сабе міску ляніцца памыць — тыкая аторва. Павеліч. Аторвіна. Паліц аб паліц ні ўдарыць, аторвіна.
АТРА'ХА м. i ж., зняваж. Неакуратны чалавек, неахайная жанчына. Хоць касмылі прычашы, а то i ны V \r
Дадатковыя словы
apaba, atopba, апучвацца, апучваць, аравія, арудаваць, арэдала, аспятак, атраха
18 👁