А
АБАРМОТ i АБАРМОЦІНА м. Неахайны чалавек, лайдак. Вечна ён абармотым ходзя. Хоць ногі абатры, абармоціна.
АБАЦЕРЦІСЯ зак. Выцерціся. Вазьмі рушнік i абацярыся.
АБАЦЁРТЫ дзеепрым. Выцерты. Вокны ўжо абацёртыя.
АБВЯРНУЦЦА зак. Перакуліцца. Ня едзь пы кысагору, абвернісься сы сваім возым.
АБВЯРНУЦЬ зак. 1. Перакуліць. Пымажы-ка, браток, воз абвярнуць. 2. Абгарнуць. Абвярні маю рыбу ў газету. 3. Аб'ехаць. Трзба гэту лужу неік абвярнуць.
АБГАЙДАМАШАНЫ (абгыйдымашыны) дзеепрым. Абтрэсена (пра дрэва), абабраны (пра чалавека). I антоныўка ўжо абгыйдымашыныя.
АБГАЙДАМАШЫВАЦЦА (абгыйдымашывыцца) незак. Марна растрачвацца, бяздумна распускаць грошы. Штаноў добрых ні маіш, а так абгыйдымашывыісься.
АБГАЙДАМАШЫЦЬ (абгыйдымашыць) зак. Абтрэсці, абабіць (пра пладовае дрэва, кусты), абабраць, абчысціць да ніткі (пра чалавека). Увесь сад за ноч абгыйдымашылі, а хто — ня ведыю.
АБДЗЕНЬ прысл. За дзень. Мы скасілі абдзень тэй лужок. Я абдзень у Мінск зыхадзіў.
АБЕДДЗЕ (абедзьдзя) н. Поўдзень. Пакуль я тоя ды пакуль сея, гляджу — абедзьдзя ўжо.
АБЕДКІ толькі мн. Полудзень. Толькі прышлі i за абедкі прыняліся, шчэ i ні работылі.
АБІЦІК м. Гліняны збанок з адбітым горлам. Я там табе мылако ў абіціку пыставіла.
АБКАЛГАНЕНЫ (абкылганіны) дзеепрым., жарт. Абстрыжаны абы-як. Я ўжо абкылганіны, зыхадзі ты.
70 👁