ХЛЮ'МА ж. Неахайная жанчына. У цябе сірада з-пыд пятніцы відаць, пыглядзі ны сябе, хлюма.
ХЛЮНДРА ж. Неахайная жанчына. I матка i бычка тыкая хлюндра.
ХТО'ЦКІ прым., Іран. Прысутны. Хто тут гэтак ныкурыў? — Хтоцкі; — Хто тут нытаптаў? — Хтоцкая. ц ЦАЛГК м. 1. Аблога. Ці будзя што расці на цаліку тым? 2. Глыбокі снег. Да Гуты пяць кіламетрау пы цаліку ішоў.
ЦАПГЛЬНА н. Дрэўка, за якое прывязваецца (валёк) цэп. А ў дзеда сырвалося цапыьна ды кыбану па лбу.
ЦАП-ЛА'П дзеясл., выкл. Пра паспешлівасць. Цап-лап— i пайшла, няма таго, каб з акуратнысцю.
ЦА'ХАУКА (цахыўка) ж. Надворная свіння. Сала з гэтый цахыўкі дужа вялікага ня будзя.
ЦЕЛЯПА'ЦЬ (ціліпаць) незак. Сёрбаць. А мой Валодзя дужа не перабірае, паціліпае, што падам, i пойдзе.
ЦЕЛЯПЕ'НЬ (ціляпень) м. Мужчына, які асабліва нічога не бярэ да галавы: не спяшаецда, ні аб чым не турбуецца, не хвалюецца. Такі-сякі целяпень, ды з ім ляпей.
ЦЕ'ПЕРСЯ i ЦЕ'ПЕРСІ (цепірся i цепірсі) прысл. Даўным-даўно. Цеперся гэта было? Цепірсі, як я зысталася адна.
ЦЕ'ПЕРСІКА i ЦЕ'ПЕРСІКІ (цепірсіка i цепірсікі) прысл. Даўным-даўно.
ЦЕПЛЯ'НІШЧА (діплянішча) н. Вогнішча. Дзе пыстухі — там ціплянішча ны ціплянішчу.
ЦЕ'ЦІК м. Гусяня. Хадзіце, мае вы цецікі, пыкармлю.
ЦЕЦЯРЛЮ'К (цІцярлюк) м. Цецярук. Балбочыш, як ціцярлюк у лесі, нічога ні пайму.
ЦГПКА ж. Птушанятка. Такія міленькія, такія харошынькія ціпкі, роцікі рызіваюць. Памянш. Ц i п a чка (ціпычка).
ЦІХМА'Н м. Вельмі спакойны чалавек. I чорт ціхмыным быў.
ЦГЦІ-МІ'ЦІ выкл., жарг. Шыта-крыта. Зьдзелылі ўсё ціці-міці
Дадатковыя словы
цахаука, целяпаць, цеперсі, цеперсіка, цеперсікі, цеплянішча, цецярлюк, ціхман
25 👁