трасца (трасца). „Лихорадка" (кабъ цебѣ трасца затресла)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21 — В. Сакалоў).
трапкач (трапкачъ). „Полотенце". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
трапляецца (трапляетца). „Случается". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
трасянка (трасянка). Салома з сенам на корм жывёле. Коханавіцкая вол. Дрысенскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 538, л. 3б).
троха (троха). „Немного (почекай троха)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
трубіца (трубица). Калодка, сярэдняя частка кола. Колавая калодка. Круглянская вол. Магілёўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 331, л. 10б).
труна (труна). „Гробъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
трухлявы (трухлявый). „Гнилой". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, л. 233, л. 21 — В. Сакалоў).
трушанка (трушанка). Сена, якое перамешана з саломай напалам. Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 8).
трыгубіца (тригубица). Рыбаўная снасць. „Ловятъ рыбу въ рѣчкахъ и прудахъ тригубицой, неводомъ и бучами". Вішнеўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 390, л. 8).
трэскаць (трескаць). „Сильно ударить (якъ тресну — то глузды табѣ такъ и атабью)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
тэрпентына (терпентина). Торф („на-мясцоваму"). Чарно-Царкоўнае вучылішча Бельскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 2, л. 6).
У
увалока (уволока). Валока (мера зямлі). „Увалока имѣетъ 32 морга". Жодзіна Мінскай губ. (ф. 34, с. 197, л. 9, 1873 г.).
у вянок (въ вѣнокъ). Прадаўгаватая чатырохвугольная забудова двара, вяночны двор. „Дворъ... въ вѣнокъ". Грэбенская вол. Ігуменскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 202, л. 12б).
удочка (удочка). Вуда (нітка з кручком). Даманавіцкая вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 267, л. 4).
укроп (укропъ). „Растеніе". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21б — В. Сакалоў).
78 👁