МЯСЦОВАЯ БЕЛ А РУ СКАЯ ЛЕКСІКА... 197 плець (плеть). Пчалярская вяроўка для падняцца вулея і сябе на дрэва. „4 плетей для пчелъ". Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 367, л. 7). плечы (плечи). Плечы. „бывало за бацьковыми плячима и вся хата спокойная..." Юр'евічы Барысаускага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 188, л. бб). пляц. Ніва за агародам, дзе пераважна сеюцца каноплі, лён, ячмень, пшаніца і бульба. Старыя Юркавічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 313, л. 26). подкур (подкуръ). Прыстасаванне каля вулеяў на дрэвах для абароны ад нападу мядзведзяу. Якшыцкая вол. Ігуменскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 203, л. 8). пойла (пойло). Цёплая вада з мёдам, якую даюць живёле калі аблазіць жывёлы язык. Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 86). полаг (пологъ). Палаткі. „...отъ печи до другой стѣны устраивается досчатый пологъ для спанья". Вяжышчскі прыход Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 559, л. 16). полачы (полочи). Нязначныя маленькія азёрцы. „Озеръ и горъ въ описываемой местности нѣтъ, кромѣ незначительныхъ маленькихъ озерецъ, называемыхъ по здѣшнему нарѣчію полочами". Ленінская вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 230, л. 16, 1872-1873 г.), поплаў (поплавъ). Рыбалоуная снасць. „Рыболовство существуетъ въ само цвѣтущемъ видѣ какъ промыселъ въ д. Гольцахъ и Бережцахъ.... Способы орудія ловли: жаки, нероты, сети, ости, поплавы". Плотніцкая вол. Пінскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 250, л. 36). Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 86). поршні (поршни). Лапці са скуры. Віцебская губ. (ф. 34, с. 530, л. 56, XX ст.). пра (про). Для, дзеля. „Употребляется чай, сахаръ; пуд-другой пшеничной, покупной муки, но въ маломъ количествѣ, про человѣка (по-мѣстному выраженію) чаще, и редко — про себя". Бескатаўская вол. Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 543, л. 3). — „Амаль выйшаў з ужытку для выражэння мэтавых адносін з адценнем прызначэння ў сучаснай беларускай літаратурнай мове прыназоўнік пра. Гэты прыназоунік ужываецца ў асноўным ва ўстойлівым выразе пра за п а с". В. Г. Зялёнка „Варыянтныя спосабы выражэння адносін прызначэння ў сучаснай беларускай літаратурнай мове". — Весці Акадэміі навук Беларускай ССР, Но. 1, 1987. Серыя грамадскіх навук, стар. 102. прабачыдь. Прабачыць, даравать. „Прабычайте". Рудзянец Гомельскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 312, л. 16). прато (прото). „Потомъ" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 206 — В. Сакалоў
Дадатковыя словы
юревічы
14 👁