Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
I. Я. ЯШКІН куля (куля). „Пуля" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 19 — В. Сакалоў). куранка (куронка). Хата без коміна. Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 188, л. 76). курэнь (курень). „Станъ шалашъ въ лѣсу". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў). курэц (курецъ). 1. Маленькі бохан, які спечаны напярэдадні свята Міколы і ахвяруецца ў царкву на Міколу (9 мая на ст. ст.). Вялікі ж бохан свенцяць там і з ім пер ад заходам сонца кругом абходзяць жытнія палеткі. Саляне тут жа на сваёй папярэчцы жытняга палетка закопваюць велікодныя косці са стала. На лужку п'юць, гуляюць позна і абавязкова заканчваюць бойкай. Так у кожнай вёсцы. „На канунъ Николиного дня, всѣ домохозяева сапасаются хлѣбом маленького размѣра, называемого в простонародьи курдами, съ которымъ прибываютъ на Николин день 9 мая в церковь и складываютъ на столъ... для приношенія..." Ігуменаўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 401, лл. 20-21). 2. Курэц. «...Какъ выражаются крестьяне, и „курдами" табакъ высевается въ маломъ количествѣ"». Граўжышская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 377, л. 6). кутнік (кутникъ). Селянін, які не мае гаспадаркі. „Мѣстные лѣса не изобилуютъ производствомъ грибовъ, ягодъ, орѣховъ, а потому собираніемъ ихъ занимаются только кутники... не имѣющіе хозяйства" Празарокская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34) „Кутники обходятся хворостом", Мёрская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 409, л. 36). Батрак, беззямельны селянін, які не меў сваёй хаты. „Нѣкоторые кутники... продаютъ сушеные грибы..." Чыцянская вол. Панявежскага пав. Ковенскай губ. (ф. 34, с. 109, л. 186). куток (кутокъ). „Уголь" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў). куфа (куфа). „Куфа". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 239, л. 18 — В. Сакалоў). кучары (кучеры). „Кудрявые волоса". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў) куючы (куючы). Куючы (спяваючы). „Кто услышить куючы (поючи) зезюлю (кукушку), то повиненъ (долженъ) имѣть несколько копѣекъ при себѣ, то будетъ имѣть цѣлый годъ, а если не имѣетъ, то не будетъ имѣть" (паданне). Крамянецкае абшчесцвеннае вучылішча Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 82, л. 66). Л лабазня (лабазня). „Комната ветхая опущенная от жилья". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 19 — В. Сакалоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, юревічы
6 👁
 ◀  / 74  ▶