Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
МЯСІЮВАЯ БЕ Л АРУ СКАЯ ЛЕКСІКА... 163 ганок (гонокъ). Ганок (невялікі плыт). „За горами, за долами Всѣ уллянскіе крестьяне, Дѣти — молодеть, Дома не найдёшь, Въ зимнію пору кой-где бродятъ, На весну они въ расходъ, Который — куда, Въ разны города: Кто на гонокъ, кто на барку А кто тянеть, молча, лямку" (и проч.) (мясцовая песня). Ульская вол. Лепельскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 555, л. 15). ганчарня (ганчарня). Будынак для саматужнага вырабу глінянай пасуды. Ціхініцкая вол: Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 369, л. 6). гаплік (гапликъ). „Крючокъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Maзырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, c. 233, л. 17 — B. Сакалоў). гарбарня (гарбарня). Гарбарня. „Есть гарбарни для кожевенного дѣла". Частка Антопальскай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 38, л. 66). гарлач (горлач). Збан. Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 246). гарнец (гарнецъ). Гарнец (мера вадкіх рэчываў). „Гарнецъ равняется 1/4 ведра, принятого въ Москвѣ для жидкостей". Жодзіна Мінскай губ. (ф. 34, с. 197, л. 9, 1873 г.). гебель (гебель). Гэбель. Граўжышская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 377, л. 15); Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. ф. 34, с. 188, л. 66). гёйка, геюхна (гёйко, геюхно). „Подруга, подружка (эти слова выражают въ разговорѣ ласковость, любезность" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоў). гець (гець). „Прочь иди". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоў). глузд (глуздъ). „Мозгъ или составъ головы (адбиувъ мнѣ глузды, значить голову)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоў). глуміцца (глумитца). „Подсмѣиваться надъ кѣмъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). гляк (глякъ). „Сосудъ глиняный въ родѣ бутылки". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). годзі (годзи). „Довольно". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). гольд (гольцъ). Уюн. [Сорты рыбъ:] „щука, окунь, линъ, лещъ, карась, сомъ, вьюнъ (гольцъ) в большом количествѣ, язь, плотва и пр.". Марачанская вол. Мінскага пав. и губ. (ф. 34, с. 247, л. 5, 1873 г.), горы (горы) Вялікая узгоркавая пясчаная прастора. (Яна ж і ўроч.). Носкаўская вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 63, л
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юревічы
6 👁
 ◀  / 74  ▶