Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
роботае, давальней жыве. Рудня Марымонава. Цеперакі люді давальней жывуці. Чаплін. ДАВА'ЦЬ незак. Даваць. Машка усім унукам даё i хлеба, i малака: Бывалькі. К Акцебрыні будуць даваць грошы. Крупейкі. За грошы будуць даваць, ну будуць прыменяцца к трудодням. Дзяражычы. Д Даваць крыві. Біцца. Як нап'ецца, дак даваў крыві. Ручаёўка. Даваць напамінанне. Напамінаць. Вольга мне давала напамінанне. Дзяражычы. Даваць наўпрокі. Папракаць. На мене І свекруха нічога не сказала, не давала наўпрокі. Дзяражычы. Даваць румзікі. Плакаць. Прышла к сваей маладіцы, дак тая даё румзікі. Ручаёўка. Даваць уколы. Рабіць уколы. Доктар уколы мне даваў. Дзяражычы. ДАВЕ'СЦІ зак. 1. Давесці, прывесці да пэўнага месца. Даведі ты етага хлопца. Дзяражычы. 2. Зрабіць. Як ету пражу даведёш добра, дак не палучыш розак, а як не даведёш — палучыш розак. Бывалькі. ДАВІ'ЦЬ незак. 1. Душыць, сціскаць. Так заклала у горлі, давіць, дыхаць нечым. Дзяражычы. 2. Выціскаць. Сыр давяць каменем, i ціскі булі. Дзяражычы. 3. Таптаць. Проці Mapyci капаюць кордоплі, штоб худоба не давіла. Казярогі. ДАВО'ЛЬНАСЦЬ ж. Дастатак. Ена жыве у довольнасці за маткай. Дзяражычы. ДАВЯДА'ЦЦА незак. Даведвацца. Ена даведаецца, i цепер прыде. як к маццы. Дзяражычы. Ад нас недалека жыве, прыходіла даведацца. Ручаёўка. ДАДЫ'БАЦЬ зак. Паволі пайсці. Насілу дадыбала у тухельках. Первамайск. ДАЖДА'ЦЦА зак. Дачакацца. Даждалась свайго дружка. Ручаёўка. Д Даждацца вбучай нёмачы. Не дачакацца жадаемага. Ты тут дажджэсся вбучай нёмачы. Дзяражычы. ЦАЗВАЛЯ'ЦЬ незак. 1. Дазваляць. Матка дазваляла нам гуляць у деўках. Дзяражычы. 2. Успрымаць. Ена вучылася; трэба ок{ узяць у галаву i у сэрца, а галава не дазваляе. Бывалькі. ДА'ЙЖА часц. Нават. У кунпаніі дайжа з деўкамі буў. Карпаўка. Дайжа палаценца уцерціся не було ніякага. Крупейкі. Я столькі не палучаю за год дайжа. Чаплін. ДАК 1 злучн. Дык. Як бы ты не нажывала другой сем'і, дак я б інжынерам буў. Бывалькі. Еслі б ты ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбўчай, давольнасць, давядацца, дадыбаць, довбль, напецца, наўпрбкі, рўмзікі, семі, цазваляць
4 👁
 ◀  / 433  ▶