ГУУНО' н. Гумно. Тут калісь гуўно стаяла. Карпаўка. ГУ'ШЧА ж. Каша з ячменных круп. У неделю вам гушчы з молоком навару. Ручаёўка. На куццю мы варылі гушчу. Чаплін. ГЫ'ЛЯ выкл. Выгук для адгону гусей. Гыля, гыля, куды вы ідіце. Ручаёўка. ГЭ'ПНУЦЦА зак. Упасці. ён як гэпнуўся, дак тры дні не ўставаў з карваці. Дзяражычы. ГЭ'ПНУЦЬ зак. экспр. Сказаць нечаканае. Гледі ж мата не гэпні. Бывалькі. Д ДАБІВА'ЦЦА незак. 1. Дабівацца. ён два годы дабіваўся пенфі, да бач, дабіўся ж. Дзяражычы. 2. Дабірацда. К рацэ мы дабіваліся. Первамайск. ДАБРА'ТЫ дзеепрым. Дарваны (пра лён). Там яшчэ не дабраты лён. Ручаёўка. ДАБРО' н. 1. Дабро. От, i делай людям дабро. Дзяражычы. 2. Маёмасць. То ж Каці усе добро: ат маткі роднай, ат цёткі, ат свекрухі забрала — ото ж ена І богатая. Дзяражычы. Я кагу: луччай нехай сцены астануцца, а дабра не буде. У мене буў хазяін хорошы, дак дабра. було усякага. Карпаўка. 3. Зерне.— У соломі штось е, бо так куры грэбуць.— Што там? Мо екое добро?— Жыта там е, што ж там е! Дзяражычы. ДАБРЭ'ННА прысл. Вельмі добра. Дабрэнна буде. як пашыю. Карпаўка. Уваллю сыровадачкі, дак ён так дабрэнна паесць. Чаплін. ДАБРЭ'ННЫ прым. 1. Вельмі добры. Такі дабрэнны чалавек папаўся маей старшай деўцы. Бывалькі. Корова дабрэнная да кабана б'е. Дзяражычы. 2. Вельмі высокі. Ну i дабрэнная кукуруза сеголета парасла у колхозі: вышай роста чалавека. Ручаёўка. 3. Вельмі тоўсты. Год па..жыла, вделалась во такая дабрэнная. Ена удаленная была, да дабрэнная, да вісокая. Дзяражычы. ДАБЬГЦЬ 1 зак. Дабыць, дажыць да тэрміну. Добуду да канца лета i наеду у Карэлію. Первамайск. ДАБЬГЦЬ 2 зак. Прыдбаць. У кого е копейка, дак якнебудь i хлеба дабуде. Рудня Марымонава. Там цел'ща стаіць, дак траву дабуў. Ручаёўка. ДАВАЛЬНЕ'И прысл. Лепей, заможней. У молочнай
Дадатковыя словы
гушча, гэпнуцца, гэпнуць, гўшчу, гўшчы, дабўде, давальнеи, молбчнай, па-..жыла, целща
1 👁