Распалены. Жара — прысак: песок, як гараны. Дзяражычы.
ГАРАХВЯНІК м. Гарохавая салома. Гарахвянік пакідай у хлеў, шчоб не так гразна було. Дзяражычы.
ГАРАЧКА: гарачка пакаціла. Разагрэлася. Ужэ вукідала, вукідала гной, дак па мне гарачка пакаціла. Дзяражычы. Гарачка носіць. Пра беганіну. Чого цебе гарачка носіць цэлы день, ці табе дома нема роботы. Казярогі. На гарачку. Навошта. А на гарачку ён ёй іздаўся! Крупейкі.
ГАРАЧЭННА прысл. Вельмі горача. Як раскаліцца, дак тут і тут гарачэнна. Чаплін.
ГАРАЧЭННЫ прым. Вельмі гарачы. Бач, екі гарачэнны жываток. Крупейкі.
ГАРБА ж. Воз, калёсы. Мене немцы пасаділі у гарбу, дак я, мамачка, уцёк. Дзяражычы. Я ж у мехі не сыпала, на гарбу дай усе. Рудня Марымонава.
ГАРБЫЛЬ м. Аполак. Сколькі ён етых гарбылёў наделаў, дак божачкі мае. Чаплін.
ГАРДАВАТЫ прым. Горды. Нашы девачкі гардаватые. Пярэдзелка.
ГАРКАТА ж. Гаркота. От як старая рыбу зварыць плоха, горка, я і гавару: гарката. Ручаёўка.
ГАРКНУЦЬ зак. Моцна і дружна заспяваць. Гаркнеш ту песню, дак красівенна. Пярэдзелка.
ГАРЛЯНЫ: гарляны рак. Рак горла. У его буў у горлі гарлены рак. Карпаўка.
ГАРМОНІ мн. Гармонік. На вечарах з гармонямі Іван іграе. Крупейкі. Моладеж е, да на гармонях ніхто не можа іграць. Ручаёўка.
ГАРНЕЦ м. Мера сыпучых рэчаў (1/4 вядра). Тады ж делалі дераўяные гарнецы майстры, а цепер зелезные. Ручаёўка.
ГАРОД м. Агарод. І гной нада, і вада нада на город. Крупейкі. Не знаю ужэ, што і сеяць на етым городі, дашчу нема, а так на песку нічога не расце. Чаплін.
ГАРОДЧЫК м. Агародчык. Ну, што у том городчыку расце. Гуркі, кійкі, гарбузы. Пярэдзелка. Кветнік. Півоня зацвіла у городчыку — деўкам хлопцы пакрадуць. Дзяражычы. Стары, хоць бы ты городчык паліў: сосохлі усе цветы. Первамайск.
ГАРОЎЛЯ ж. Напружаная праца. За ее гароўлю хле
81 👁