ГАНАК м. Перасяленец. Із-за рэкі — ганак. Пярэдзелка. Ганакі — выдумка такая, адно село на другое кажа, як хто прыехаў у нашу дерэўню з другога места — ганак. Вулкан. У нас плоток, па ганаках кажуць хуста. Ручаёўка. Му іх, етых грохаўцаў, ганакамі завом за тое, шчо у іх езык не такі, як у нас. Ручаёўка.
ГАНАЧЧО н. Перасяленцы. Ганаччо — закараделые беларусы, смаленшчына! Ручаёўка.
ГАНЕЙКА ж. Некалькі слухачоў. Ён саберэ ганейку да пытае, а сам піша і піша. Ручаёўка.
ГАНЕННЕ н. Попыт. За етаю рыбаю такое ганенне. Дзяражычы.
ГАНЧАК м. Рачное судно. Ганчакі — судна такіе. Крупейкі. Раньшай плавалі на ганчаках. Пярэдзелка.
ГАНЧУР м. Неахайны чалавек. Увесь як ганчур, як камінар — чорны. Крупейкі.
ГАНЧУРА ж. Ануча. Гразная трапка, екой беруць у лузі гаршчкі — не у домі, жанчыны такого слова не ведаюць — ганчура. Пярэдзелка. // перан. Неахайная жанчына. Адарка, як ганчура, гразная. Пярэдзелка.
ГАНЧУРКА ж. Ануча. Ганчурка — ета трапка, як хто скажа. Пярэдзелка. // перан. Неахайная жанчына. Маню дражнілі ганчурка. Пярэдзелка. Гразнаю бабу караўкай ці ганчуркай завуць. Ручаёўка.
ГАНЯЦЦА незак. 1. Ганяцца. Сабака ганяўся за коцікамі. Бывалькі. 2. Мець схільнасць, любіць. Я не хочу рыбы, я за ею не ганяюсь. Дзяражычы.
ГАНЯЦЬ незак. 1. Ганяць. Нашы пачарэжна ганяюць короў, у две стадзі ганяюць. Дзяражычы. 2. Пераганяць (пра малако). Кожны день ганялі молоко. Бывалькі. Падбарабанюе ужэ сепаратар, а ганяе добра. Дзяражычы. 3. Вазіць. Яблакі ганяе на Украіну. Вулкан.
ГАПЛІК м. Аплік. Ішла баба ліпняком, зачапілась гапліком, баба ў голас, баба ў крык: «Адчапіся, мой гаплік» (З нар. песні). Ручаёўка. Ушый у спадніцу гаплік. Чаплін.
ГАПЛІЧКА ж. Пятля для апліка. Цепер гаплічкі купляюць і носяць, а калісь делалі самі. Дзяражычы. Ле кручка е названне — гаплік і гаплічка. Ручаёўка.
ГАРАГУЛЯ ж. Рагуліна. Адкуль ты етые гарагулі прыцегла? Пярэдзелка.
ГАРАНЫ прым. 1. Гарэлы. Хлеб бувае глёўкі, гараны, не відна, шчо ён і белы, як чыгун лежыць. Бывалькі.
95 👁