вязь паміж кампанентамі: павуедаць гаршкі 'прагна паесцГ, зайца скакаць 'быць у цеснаце'. Асобнымі самастойнымі артыкуламі змешчаны ў слоўніку словы, утвораныя ад пералічаных вышэй груп. Гэта тлумачыцца своеасаблівасцю дыялектнага словаўтварэння, а таксама адсутнасцю невытворнай асновы для многіх дыялектных слоў, напрыклад: прадуктыўнае ўтварэнне дзеясловаў з прыстаўкай папа-, якая мае значэнне працягласці дзеяння: папаякатаць, 'паплакаць, пакрычаць', папаразаць, папароблІваць i інш.; суфікс -енн- у прыметніках для абазначэння вышэйшай ступені якасці: паганенны, красівенны, балымэнны; суфіксы -енечачк -есенечк-, -юпесенечачк-: маленечачкі, малесенечкі, малюпесенечкі. У слоўніку знайшла сваё адлюстраванне самая разнастайная па свайму значэнню лексіка: назвы прадметаў ужытку, назвы страў, вопраткі, абутку, прадстаўнікоў жывой i прадметаў нежывой прыроды, сельскагаспадарчыя тэрміны, тэрміны роднасці i інш. Шырока прадстаўлены назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасцей i прымет прадметаў. Слоўнік адносіцца да тыпу тлумачальна-перакладных. Прымяняюцца тры спосабы тлумачэння: 1. Дыялектныя словы, значэнні якіх поўнасцю супадаюць ca значэннем іх адпаведнікаў у беларускай літаратурнай мове, тлумачацца пры дапамозе гэтых адпаведнікаў, напрыклад: паберажыцца паберагціся', павымерхацца прагаладацца'. 2. Дыялектныя словы, значэнні якіх не супадаюць ca значэннямі слоў у літаратурнай мове, тлумачацца aniсальна: падауніна 'тое, што было калісь, што даўно мінула'; паджэнішнік 'дружка жаніха' i інш. У некаторых выпадках словы забяспечваюцца камбінаваным тлумачэннем—спалучэннем перакладу з дэталёвым агіісаннем: павекаваць 'звекаваць, доўга пражыць па адным месцы'; пакрэпіцца 'падсілкавацца, падмацавацца ядой'. Рэестравыя словы размешчаны ў алфавітным парадку з граматычнымі паметамі. Падаюцца ўсе часціны мовы (знамянальныя i службовыя). Фанетычныя варыянты рэестравых слоў не прыводзяцца, яны паказаны ў ілюстрацыйным матэрыяле. 3 граматычных памет для назоўнікаў указваецца род. Калі слова ўжываецца ў форме
29 👁