ВЫ'СЦЯГНУЦЦА зак. Выцягнуцца. Вышла, высцегнулась на сонейку i лежу — такая мая старасць. Бывалый. ВЫСЫХА'ЦЬ: высыхацъ у галавё. Паступова страчваць розум. У галавё ужэ высыхав, столькі годоў пражыць на свеце. Бывалькі. ВЫТАРПА'ЧУВАЦЬ незак. Прадаваць без перадышкі. Вытарпачувалі у сё лета, а што палучылі. Казярогі. ВЫ'ТУРЫЦЬ зак. Выгнаць. Што! Вытурылі с хаты! Куды ты цепер пойдет? Дзяражычы. ВЫ'ЦАДЗЩЬ зак. 1. Працадзіць. Можна садраць кордоплі да блінчыка іспекці, можна вуцадіць малако да кіселіку заделаць. Дзяражычы. 2. Выпіць. Выцаділі усю гарэлку да каплі. Дзяражычы. ВЫ'ЦЕПАЦЬ зак. Выбіць. Не выцепай нітак, ціхенька патрусі. Дзяражычы. ВЬІ'ЦЕРЦІ зак. 1. Выцерці. Вытры стол, а то кніжкі помочыш. Вулкан. / / Памыць. Я вутру мост, гразны ужэ, іді анучу прынесі. Чаплін. 2. Пачысціць (комін). Калі б гліны узяць, комін вуцер бы да пабеліў бы. Ручаёўка. 3. Запаліць запалку. Парцізаны увыйшлі у хату ноччу не свеціўшысь, выцерлі спічку i спрашуюць у Васілька: «Ты не угадаў нас?» Крупейкі. ВЫЦІРА'ННЕ н. Націранне. Урачы сказалі: сілна нада вуграванне i вуціранне, тады ногі перастануць балець. Дзяражычы. ВЫ'ЦІСНУЦЬ зак. Выціснуць. 3 яблак соку выціснула. Бывалькі. ВЫ'ЦУРАЦЦА зак. Ацурацца. Як ажэнісся, дак я цебе выцураюся. Дзяражычы. ВЬІ'ЧАУРАЦЬ зак. Схуднець, збалець. Так вычаўрала, што нема на кого гледець. Дзяражычы. ВЫ'ЧУНЯЦЬ зак. Ачуняць, паправіцца. Толькі вычуняла — i ужэ замуж іде. Карпаўка. ВЫ'ЧУХАЦЦА1 зак. Акрыяць, ачуняць. Чуць-чуць вычухалась, так цяжка хварэла, думала, што ужэ не устану. Дзяражычы. ВЫ'ЧУХАЦЦА2 зак. Прагаладацца, выбегацца. Кабанчык як вычухаецца, дак так слаўна паесць. Дзяражычы. ВЫ'ЧЫСЦЩЬ зак. Скастрыравадь. Кабан такі правішчлівы буў, пака вучысціла. Вучысціла кабанчыка i схалашчала кабанчыка — ета адно i тое ж. Дзяражычы
Дадатковыя словы
высцягнуцца, высыхаць, вытарпачуваць, вытурыць, выцадзщь, выцепаць, выцурацца, выціранне, вычуняць, вычухацца, вычысцщь, вьіцерці, вьічаураць, вўграванне, вўцадіць, вўцер, вўчысціла
3 👁