Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
чы. У Мішкі буў надел, у наделі 18 десяцін з выпускали. Бывалькі. ВЬГПЫЛІЦЬ зак. Запыліць. Ты ca сваёю мукою вупуліш людей. Дзяражычы. Пагледі выпыліла усю спадніцу. Бывалькі. ВЬГРАГАТАЦЦА зак. Нарагатацца, насмяяцца. Вырагачамся, як спім на лузі. Дзяражычы. ВЬГРАЗЬ ж. Разрэз у плацді, кашулі. Балыйую выразь зделала у плацці. Пярэдзелка. ВЬГРУБКА ж. 1. Высека. Вырубка — тое места, де увесь лес вырубаецца. Ручаёўка 2. Паз. Делай вуглавую вырубку, а я пакуру. Первамайск. ВЫ'СЕВАЧНЫ прым. 3 высевак. Вусевачны такі хлеб, усе дясны поколіш. Вулкан. ВЬГСЕКЦІ зак. Адсячы. Трэба паехаць да высекці жэртак. Дзяражычы. ВЫ'СЕЯЦЬ зак. Засеяць. Бач, ляда высеяў. Первамайск. ВЫ'СКАЛІЦЦА зак. 1. Выскалідца (пра сабаку). Як хто чужы пройде, дак ён выскаліцца, аж страшка. Pyчаёўка. 2. перан. груб. Засмяяцца. Чого ты выскаліўся — зубы сушыш. Ручаёўка. 3. Заблішчаць, праглянуць (пра сонца). Послі дашчу сонца выскаліцца, у нас кажуць прыпарыла. Ручаёўка. ВЬРСКРЫПАЦЬ зак. Выстудзіць. Выскрыпалі етую хату на нет, нема знаку, шчо i тапіла. Дзяражычы. ВЫ'СМАЖУВАЦЬ незак. Насмажвадь. Тая вучыцельніца вужаруе, вусмажуе да мужыка корміць. Дзяражычы. ВЫСМІХА'ЦЬ незак. Высмейвадь. Я деўкаю калісь вусміхала его. Бывалькі. ВЫСО'КІ прым. Высокі. У болоці вісокая рагаза. Pyчаёўка. Вунь у мойго суседа дужа вісдкі струб. Чаплін. У нас вісдкім тонам пеюць песні. Ручаёўка. ВЫ'СПЯТАК м. Выспятак. Даў такога выспетка, што болей не палезе у сад. Пярэдзелка. ВЫ'СТАГНАЦЬ зак. Выхварадь. Да выстагнаў бы ён, такую беду прынёс у хату. Карпаўка. ВЫСТАЧА'ЦЬ незак. Даставаць, пастаўляць. Як стане выстачаць, дак чого ён не выстачыць. Дзяражычы. ВЫ'СУЛУПЩЬ зак. Высунуць (пра язык). Я так старалася Сергея несці, да сюды данесла i езык высулупіла. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

высевачны, высеяць, высмажуваць, высміхаць, выстагнаць, высулупщь, вўсевачны
8 👁
 ◀  / 433  ▶