Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
БА'ЙДЗІК м. 1. Бандыт. Б&йдікі ходяць у лесі, дак баімся хадіць. Дзяражычы. 2. Лайдак. Злазь, пабач, што твае байдікі нарабілі: усю ігрушу абарвалі. Дзяражычы. БАЙДУ'ЖА прысл. Усё роўна, хоць бы што. Прастаяла деўчына усю ноч боса, дай байдужа, бо я чарнаморчыка люблю дужа (3 нар. песні). Дзяражычы. БАЙРА'К м. Барак. У байраку адном було восім семей. Дзяражычы. Байракоў не було, a землянкі. Ручаёўка. БАЙРУТА м. Ручай. О-о, у нас байругі такіе. Байругі меншые за каўтабині. Дзяражычы. БАЙСТРУЧО'К1 м. Пазашлюбнае дзіця. Бач, екі байстручок ужэ вурас, да гледіць маткі. Ручаёўка. БАЙСТРУЧО'К2 м. Маленькая бутэлька. E усякіе пляшкі: велікая пляшка — трохчэцвертная, сотка — байстручок. Первамайск. Налі бо у байстручдк малака діцяці. Пярэдзелка. БАКЛА'ГА ж. Біклага. Баклагу для піцця на поле бралі. Дзяражычы. Баклага дераўяная для вады. Казярогі. У баклагу налі гарэлкі. Пярэдзелка. БАЛАБО'ИКА ж. Балаболка. Ты толькі слухай Ходору, ена наговорыць! Ета балаббика дай усе. Дзяражычы. БАЛАУНЬГ прым. 1. Балаваны, распешчаны. Слухмяные, мае не балаўные деці. Пярэдзелка. 2. Разбэшчаны. Балаўная такая деўка у Пашы, ніяк себе не беражэ, а п'е да гуляе. Пярэдзелка. БАЛАХО'Н м. Адзенне свабоднага крою. Што ужэ цепер за мода пашла, усе i плацці i польты паилыты балахонамі. Ручаёўка. БАЛАЦЯ'НКА ж. Невялікі ўчастак сенакосу. Две балацянкі вукасіў i прывез. Дзяражычы. БАЛБАТА'ЦЬ незак. 1. Балбатаць, гаварыць бязглуздзіцу. Балбатаў, балбатаў з п'янкі. Дзяражычы. 2. Пускаць бурбалкі. Кабанчык як вычухаецца, дак так слаўна паесць, а не вычухаецца, дак есць i болбоча. Дзяражычы. БАЛЕ'ЗНЯ, БАЛЕ'СЦЬ, БАЛЕЗЬ ж. Хвароба. Мае ручачкі холодные, балёзня ека. Бывалькі. Гуляе гульма, палец аб палец не ударыць; шоб на іх панападала екая балёзня. Хіба усе па старасці уміраюць, па балёзні болей. Дзяражычы. — Чым ена хварэе? — Падучая балёсцъ. Крупейкі. Па балёзі атправіла додому. Карпаўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

байдзік, байдўжа, байракў, байрў, байрўгі, балаббйка, балабоика, балацянка, балезня, балесць, каўтабйні, пянкі
5 👁
 ◀  / 433  ▶