БАГА'ТЫ прым. 1. Багаты. То ж Каці усё добро; ат маткі роднай, ат цёткі i ат свекрухі забрала — ото ж ена i багатая. Дзяражычы. У багатай була наметка. Бывалькі. 2. Поўны, тоўсты. Багатае — не сухое цела, a тоўстае шчэ, хоць i старая. Дзяражычы. А Багатая куцця. Вячэра перад Новым годам. Шчадруюць на багатую куццю. Дзяражычы. А на багатую куццю вараць м'яса, жарацъ каўбасу. Ручаёўка. Перад Новым годам багатая куцця буде. Цепер ужэ гатуюцъ каўбасы, бліны пекуць. Чаплін. БАГАЦЕ'ННА прысл. 1. Вельмі багата. Сілна багаценна жылі. Дзяражычы. 2. Шмат, многа. У магазін прывезлі багацённа сахару. Дзяражычы. Дроў багацённа нада спалювацъ. Мохаў. ё н, еты стары, багацённа знае чого. Чаплін. БАГА'ЦТВА н. Багацце. Каму трэба тваё багацтва — цепер каб вучаная була. Первамайск. БАГНІ'СТЫ прым. Гразкі. Багшстае болота, шчо іцці па ём нельзя. Дзяражычы. БАГНО' н. Багна. Не іді туды, там багно зацягне. Мохаў. Багно — такое болота, што туды нельзя зайці ніякім спосабам. Пярэдзелка. Дорога хорошая, а толькі ля Нікалаеўкі як залезлі у багно, чуць трактар вуцег. Ручаёўка. БАГО'Н м. Багун. Вагон заваруюць ат прастуды. Первамайск. Ох, i смашна пахне багдн. Ручаёўка. БАДЫЛГНА ж. Сцябліна буракоў. БадылЫа вурасла высокая, адна асталася. Ручаёўка. БАДЫ'ЛЛЕ н. Сцяблы. Бадылле — з буракоў палкі. Первамайск. Буракоў з бадыллем накрышу у боршч. Бывалькі. БАЖА'ЦЬ незак. Жадаць. Чого ён бажаў} ніхто не ведае. Дзяражычы. Каліна-маліна, чо б ты не ўраділа? Ці сушы баісся, ці дашчу бажаеш.— Сушы не баюся, дашчу не бажаю, кого люблю верна, за тым паміраю (3 нар. песні). Первамайск. БАЗА'РНЫ прым. 1. Базарны. У Гомлі неделя, серада i п'ятніца базарные дні. Казярогі. 2. перан. Прывабны, красівы. 3 ею гуляў хорошы, базарны хлопец, а выйшла замуж за маленькага, салагубенькага. Дзяражычы. БАЙДА'К м. Байда. Байдак — велікая лодка. Пярэдзелка. Калісь параходаў не було, байдакі булі. Крупейкі
Дадатковыя словы
багністы, багон, бажаць, вўчаная, мяса, пятніца
1 👁