УРЭ'ДЗІЦЬ незак. Шкодзіць. Укол не так урэдіць, як пілюжкі. Дзяражычы. Я не буду табе урэдіць, делай, як сама знаеш. Крупейкі. УРЭ'ДНА прысл. Шкодна. Урэдна міне, як важка параблю. Дзяражычы. УРЭ'ДНЫ прым. Шкодны. У іх жа хлопец такі урэдны. Бывалый. Которы пацан урэдны, нехорошы — от ты нееейгалас, так кажуць на его. Дзяражычы. От урэднае парася: усё вішчыць i вішчыць. Первамайск. УРЭ'ЗАЦЬ зак. Выразаць. На нарад хаділа, жэртак вупісала, да наняцъ трэба, каб хто урэзаў тые жэрткі. Дзяражычы. УРЭМ'Я н. Час. Прышло ж токде урэм'я, маладые усе такіе. Ручаёўка. УСА'ДЗЬБА ж. 1. Сядзіба. У нас во ета хата, хлевы, город называецца усадьба. Бывалькі. 2. Прысядзібны ўчастак. На усадьбі неважніе кардоплі. Дзяражычы. Пойдем усадьбу ускапаем. ЧаплЧн. Памянш. усадзебка. Усадебку ім далі, да уродела той год. Дзяражычы. УСАДЗГЦЬ зак. 1. Усадзіць. Усадіў палец у дверы, дак крычаў, аж пачарнеў. Бывалькі. 2. Пасадзіць. Усыпалі на посцілку рой, а тады матку усаділі у вулле. Ручаёўка. Д Хоць у масла усадзіць. Змясціць у спрыяльныя ўмовы. Нас с табой хоць І у масла усаді, дак мы такіе будам. Карпаўка. УСЕ' Ж ТЫКІ часц. Усё-такі. Ну дак усё ж тыкі ена не заплаціла. Бывалькі. УСЕАДНО' прысл. Усё адно, усё роўна. Усеаднд хоць хвартух, хоць запонка. Дзяражычы. УСКДНУЦЬ зак. 1. Ускінуць. Ускінь кажух, голым не іді на двор. Бывалькі. 2. Падкласці. Нехай торх гарыць, а тады ускінеш дроў трошачкі. Дзяражычы. УСКО'ЛЕНЦЫ: на ускдленцы. На калені. Да стану на ускдленцы да прашчэння папрашу. Бывалый. Калісь як лецелі ены, етые ерапланы, дак падалі на ускдленцы i малілісь, а цепер ужэ прывыклі. Ручаёўка. УСКО'РПУШКІ: на ускдрпушках. На кукішках. Цепер на услончыку дояць, а тады на нагах, на упрыседках, на ускдрпушках. Ручаёўка. УСКРО'ЗЬ прысл. Заўсёды. Піша пісьма діцяці ускрдзь. Бывалькі. Ускрдзь, Прося, нам так з тобдю буде. Дзяражычы. УСО'ХНУЦЬ зак. Высахнуць. На печ высыпала npo
Дадатковыя словы
кардбплі, урэдзіць, урэзаць, урэмя, усадзьба, усколенцы, ускорпушкі, ускрозь, усохнуць
4 👁