ня да вечара, цэлы дзень. Дні малые, дак роботаюць у адну упражку. Казярогі.
УПРАКАЦЬ незак. Папраўляць. Не так што зделала, хазяін упракае. Ручаёўка.
УПРОКІ мн. Папрокі. Ніякіх упрокаў я ад ее не чула. Вулкан. △ Упрокі даваць. Папракаць. Упрокі стала даваць ёй, а невестка абіділась, дак мо два годы не разгаваруюць. Ручаёўка.
УПРОЦІ прысл. Супраць. Як вы семейные, дак і бегайце, капайце, я не ўпроці. Дзяражычы.
УПРОЦЬ прысл. Супраць. Я ж не ўпроць сыйцісь з ім. Рудня Марымонава.
УПРОЧКІ прысл. Прэч. Што ты міне проці ночкі шлеш упрочкі (З нар. песні). Чаплін.
УПРЫСКАЦЦА зак. Унадзіцца. Хто буде іці, дак парасяці упрыскаецца дай пойде. Упрыскацца — унадіцца за кім-небудзь. Дзяражычы.
УПУДЗІЦЦА зак. 1. Кінуцца бегці ад страху. Конь упудіўся, дак калі б не адскочылі, збіў бы. Дзяражычы. 2. перан. Хутка пабегчы. Як упудіўся за Пецькам, дак чуць дагнаў. Бывалькі.
УПУСКАЦЬ незак. Апускаць. Кого хороняць да глыбока, глыбока, дак страшка. Да стануць упускаць дамавіну, дак которые не упусцяць харашэ, да перавернуць, да накідаюць землі столькі наверх. Дзяражычы.
УПУСЦІЦЬ зак. 1. Упусціць. Упусці корову у двор. Вулкан. 2. Апусціць. Я ж пісьмо упусціла шчэ на той неделі, дак да етай пары нічога не чутна, а ено іде два дні. Бывалькі. 3. Усадзіць. Настаяшчы меснік твой Кузьма, як упусціў нажа у серца, дак кабан дайжа не віснуў. Бывалькі.
УРАБЕЦЬ зак. Спалохацца, спужацца. Мы іменна урабёлі: а ні назад іці, ні у дерэўню бегці. Крупейкі.
УРАБІЦЦА зак. Запэцкацца. Наслала капу на мост да думаю: клопат, нехай і уробіцца, а буду спаць на ёй. Ета ж робота такая, павернісь, шоб ты не урабілася, калі новоз вукідаем. Дзяражычы. Я стары хвартух захавала, нехай буде два, а то думаю, той уробіцца. Казярогі.
УРАБІЦЬ зак. Запэцкаць. Я ж корову абцеру палаценцам, ена у мене ні раз не ляжа, штоб урабіла дойкі. Крупейкі.
УРАДНЮЧЫ прым. Вельмі шкодны. Ураднючая ена
95 👁