Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ня да вечара, цэлы дзень. Дні малые, дак роботаюць у адну уприжку. Казярогі. УПРАКА'ЦЬ незак. Папраўляць. Не так што зделала, хазяін упракае. Ручаёўка. УПРО'КІ мн. Папрокі. Ніякіх упрокаў я ад ее не чула. Вулкан. Д Упрокі даваць. Папракаць. Упрокі стала даваць 'ей, а невестка абіділась, дак мо два годы не разгаваруюць. Ручаёўка. УПРО'ЦІ прысл. Супраць. Як вы семейные, дак І бегайце, капайце, я не ўпроці. Дзяражычы. УПРО'ЦЬ прысл. Супраць. Я ж не ўпроць сыйцісь з ім. Рудня Марымонава. УПРО'ЧКІ прысл. Прэч. Што ты міне проці ночкі шлеш упрочкі (3 нар. песні). Чаплін. УПРЬГСКАЦЦА зак. Унадзіцца. Хто буде іці, дак парасяці упрыскаецца дай пойде. Упрыскацца— унадіцца за кім-небудь. Дзяражычы. УПУ'ДЗІЦЦА зак. 1. Кінуцца бегці ад страху. Конь упудіўся, дак калі б не адскочылі, збіў бы. Дзяражычы. 2. перан. Хутка пабегчы. Як упудіўся за Пецькам, дак чуць дагнаў. Бывалькі. УПУСКА'ЦЬ незак. Апускаць. Кого хороняць да глыбока, глыбока, дак страшка. Да стануць упускаць дамавіну, дак которые не упусцяць харашэ, да перавернуць, да накідаюць землі столькі наверх. Дзяражычы. УПУСЦГЦЬ зак. 1. Упусціць. Упусці корову у двор. Вулкан. 2. Апусціць. Я ж пісьмо упусціла шчэ на той недель дак да етай пары нічога не чутна, а ено іде два дні. Бывалькі. 3. Усадзіць. Настаяшчы меснік твой Кузьма, як упусціў нажа у серца, дак кабан дайжа не віснуў. Бывалькі. УРАБЕ'ЦЬ зак. Спалохацца, спужацца. Мы іменна урабёлі: а ні назад іц і, ні у дерэўню бегці. Крупейкі. УРАБІ'ЦЦА зак. Запэцкацца. Наслала капу на мост да думаю: клопат, нехай i уробіцца, а буду спаць на ёй. Ета ж робота такая, павернісь, шоб ты не урабыася, калі новоз вукідаем. Дзяражычы. Я стары хвартух захавала, нехай буде два, а то думаю, той уробіцца. Казяр о гі. УРАБГЦЬ зак. Залэцкаць. Я ж корову абцеру палаценцам, ена у мене ні раз не ляжа, штоб ураб'ыа дойкі. Крупейкі. УРАДНКУЧЫ прым. Вельмі шкодны. Ураднючая ена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

новбз, роббтаюць, упракаць, упрбкаў, упрбкі, упрбчкі, упрйжку, упроць, упроці, упудзіцца, упўдіўся, упўсцяць, урабець, урабіцца, урббіцца, хорбняць, ўпрбць, ўпрбці
5 👁
 ◀  / 433  ▶