Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
немцы разграбілі, да не спіць i не спіць. Я пытаю: Чогд ты не спіш? — Ходора, я так удумаўся. Дзяражычы. Яна удумалася дак захварэла, прыехаў сын да: хату на міне napanicyŭ. Крупейкі. Васіль хацеў матку забраці к сабе, дак ена удумалася ці шчо ды не гомонщь: рэч атнело. Чаплін. УДУШЬГЦЬ зак. Задушыць, прыдушыць. Ен жонку сваю удушыў: падушку на галаву i удушыў. Ручаёўка. УДЬГРЫЦЬ зак. Ударыць. Пойдам i спросім, му ж іх не удырым. Ручаёўка. УЕ'ДЛІВЫ прым. Надакучлівы. Уёдлівые такіе малые деці, не паседіш за імі ні мінуты. Ручаёўка. УЕ'ДНЫ прым. Быстры, праворны. Уёдная девачка — ета прондзаватая. Hy i уёдны хлопец у Насці удаўся. Пярэдзелка. Hy, i уёдны ты хлопец: цэлы день бегает, як метла. Ручаёўка. Памянш. уёдненькі. Такая була уёдненькая, бегла з бутылачкай i упала. Уёдненькі — проворны, унослівы. Дзяражычы. УЕ'СЦІСЯ: уёсціся у (горкія) пячонкі. Надакучыць. Вот ужэ уёўся у горкіе печонікі, не атпускае мене а ні на мінуту. Дзяражычы. За зіму так свіння уёлась у печонкі: столькі хлеба паела, а худая, худая. Казярогі. УЗ прыназ. За. Старэйшай нема, што уз нашу Варку. Бывалькі. УЗА'ПАР прысл. Падрад, запар. Узапар годоў восім не паступаюць. Дзяражычы. Две неделі узапар езділа у Лоеў. Ручаёўка. УЗАТКНУ'ЦЦА зак. Наткнуцца. 3 акна упаў да на кол узаткнуўся. Дзяражычы. УЗАТКНУ'ЦЬ зак. Надзець. Іді валенкі узаткнь, як будет стаяць на дварэ. Дзяражычы. УЗБРЫ'ЗНУЦЬ зак. перан. Паказацца, з'явіцца. Хмарка найде. Сонейка узорызнула. Бывалькі. Мае кортоплі не узыходяць, а ее узорызнулі, як чэснок. Дзяражычы. УЗВЕ'ЧАРА прысл. Увечары, звечара. Узвёчара сонца затло у хмарку. Казярогі. УЗГАМАНГЦЦА зак. Згаварыцца. Ены узгаманьліся збіраць цацкі (кветкі). Дзяражычы. УЗДАРАВЕ'ЦЬ зак. Ачуняць, паправіцца. Ну як? Корова твая тчэ не уздаравёла? Ручаёўка. УЗДЫ'БАЧКІ: на ўздыбачкі, на ўздыбачках. На дыбачках (на пальчыках). Устань на уздыбачкі — уба24. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, пячбнкі, удўмаўся, уедлівы, уедны, уесціся, узаткнуцца, узаткнуць, узаткнўўся, узбрызнула, узбрызнулі, узбрызнуць, узвечара, уздаравець
3 👁
 ◀  / 433  ▶