Старонка 37
◀ / 433 ▶
Апушчаць голаву. Сумаваць. Ну што ж ты зробіш. Нельзя апушчаць голаву. Чаплін. АПЫНІЦЦА зак. Апынуцца. Ён апыніўся аж у Дамамерках, дак паатмерзалі ногі. Ручаёўка. АПЯКНУЦЬ зак. Аббегаць. Мы ж гаварылі: каб другое, дак п'яць раз апекнула туды і назад. Дзяражычы. АПЯХНУЦЬ зак. Абрыднуць. Апехнуў мне еты боршч. Пярэдзелка. АПЯЦЬ прысл. Зноў. Ап'яць у Лоеў вызываюць. Вулкан. Ета вы ап'яць печ перабівалі? Дзяражычы.. АРАЛЛЯ ж. Ворыва. Нада правалачыць араллю. Казярогі. АРАМОНАК м. Рамонак. Рвалі арамонак, усякую траву да купалі унучку, у любісціку купалі. Ручаёўка. АРАННЕ н. Ворыва. Аранне на конях вельмі цяжкое. Ручаёўка. АРАПТАМ прысл. Раптам. Лецяць, а тады араптам сядуць на вішні. Чаплін. АРАТАЙ м. Араты. Трэба мне усадьбу сеяць, аратая ніяк не найду. Дзяражычы. Аратай ета, да добры аратай. Ручаёўка. АРАХОБЫ прым. Арэхавы. Еты рак ссушыць дак на арэховаю шалупаечку. Ручаёўка. АРАЦЬ незак. Араць. Я за ім не бачыла прасветласці, усе сама рабіла: і касіла, і арала, і сеела. Дзяражычы. Картаплянішча арае. Казярогі. Ты ужэ добра араеш. Чаплін. Арайце ж мае да валы палавые, верніцесь мае да лета маладые (З нар. песні). Чаплін. АРЧАКОВЫ прым. Прыпрэжаны да караннога (пра каня). Арчаковы конь з пастаронкамі. Вулкан. Нача той конь не пад аглоблямі, арчаковы. Ручаёўка. У каранном гужы раменные, а у арчаковым канапляные. Дзяражычы. АРЭЛЯ ж. Качэлі, арэлі. Пабеглі деці к Просі на арэлю. Карпаўка. Калыхацца, дак ета як на арэлях. Ручаёўка. АСАДЗІЦЬ зак. 1. Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Не кожны можа асадіць вокна і дверы. Чаплін. 2. Падагнаць шчылыіа адно бервяно да другога, прыладзіць. Де ты деў чакуху, трэба асадіць палена. Ручаёўка. АСАДЗІЦЬ зак. Наслаць хваробу, няшчасце, бяду. А господь бог асадіў мене ачамі, бачу, як скрозь сіта. Дзяражычы. АСАТАНЕЦЬ зак. Аслабнуць. Сегодні трошкі асата
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 433 ▶