лджыць з дрывамі дробненькімі — аплавай, прынесе аплаву. Чаплін.
АПЛАТ м. Плата. Ему і аплат хорошы, а роботаць не можа, кідае. Дзяражычы.
АПЛЕЙТУХ м. Аплявуха. Ён як дасць ему аплейтуха. Дзяражычы.
АПЛЕК м. Гаплік. Прышый аплёк у кажух. Ручаёўка.
АПЛЕЦЕНЬ м. Гліняны гаршчок, аплецены дротам. Як у сетку усадіш горшчок, дак ета аплецень. Пярэдзелка.
АПОЎЗІНА ж., АПОЎЗЕНЬ м., АПОЎЗІНЫ мн. Апоўзіны. Трэба бо на стог апоўзень адсекці. Дзяражычы. Апоўзіна кладецца наверсе стога. Пярэдзелка. Пакладі апоўзіны, а то вецер разбурыць стог. Ручаёўка.
АПОЎНАЧ прысл. 1. Апоўначы. Колькі ж можна есці апоўнач: баба ж ела с Іванам. Дзяражычы. 2. Упоцемку.— Патушыць свет? — Патушы, я буду апоўнач. Дзяражычы.
АПРАВІЦЦА зак. Паправіцца. Апірацыю ізделалі, аправілася деўка, хадіць стала. Ручаёўка.
АПРАНУЦЬ зак. Апрануць. Апранай кажух, а то змерзнеш. Бывалькі. У нас кажуць і надець і апрануць кажух—усеадно. Чаплін.// Завязаць. Давай касінку апрані. Бывалькі.
АПРАТАЦЬ зак. Дагледзець. Апратала б хоць тое діця, а то ходіць гразнае. Ручаёўка.
АПРОЧ прыназ. Акрамя. Старая стала, еты год нікуды не вуйшла, апроч у сваём дварцэ. Дзяражычы. Пляшачку віна возьме, апроч віна нічога не піў. Первамайск.
АПРОЧ прысл. Асобна, паасобку. Деці апроч едяць, а умесці ніколі не пад'едяць. Ручаёўка.
АПУКА ж. Мячык, сшыты з тканіны. Цепер апукі не шыюць, гуляюць куплёнымі мечыкамі. Дзяражычы.
АПУЛЯ выкл. Выгук для адгону куранят. Апуля, апуля, ідіце на двор. Ручаёўка.
АПУШЧАНЫ дзеепрым. Запушчаны. То дед апушчаны, еслі б ён паброіўся да адеўся, дак быў бы маладым. Дзяражычы.
АПУШЧАЦЬ незак. Апускаць. Чого ты апушчаеш так плечы? Казярогі. Калінушка, размалінушка, не апушчай голле на сінее мора (З нар. песні). Чаплін.
93 👁