УВАЙЦІЦЬ зак. Увайсці. Хоць бы увайціць у хату сваю да холаду. Ручаёўка.
УВАЛІЦЬ зак. 1. Наваліць, насыпаць. Яблак уваліла цэлае ведро — хваціць вам. Казярогі. // Моцна забалець. Як уваліла у ногу, дак і на печы, і грэла — і нічога не памагае. Дзяражычы. 2. Упасці. У тое піва муха уваліла. Вулкан.
УВАЛІЦЬ зак. перан. Забіць. Кабана кожны год уваліць. Дзяражычы.
УВАЛЛІЦЬ зак. Уліць, наліць. Парасяці сыровадкі не хоча уваллiць. Дзяражычы. Ты две ведрэ уваллі у жлукта. Крупейкі. Уваллiла крухмалу у кісель. Пярэдзелка.
УВАПХАЦЬ зак. Увапхнуць. Стой жа, я увапхаю сорочку у штонікі. Ручаёўка. Кой-як увапхаў усе у чамайдан — і пошоў к машыні. Чаплін.
УВАРВАЦЬ зак. 1. Уварваць. Варвары ноч уварвалі (Прымаўка). Ручаёўка. 2. Ударыць. Як уварве папругай. А ён як заскача. Пярэдзелка.
УВЕРЫЦЦА зак. Упэўніцца. Цепер я уверыўся, шо ты міне ізменяеш. Дзяражычы. Прося ужэ уверылась, шчо усе добра буде. Бывалькі. Калі прыехалі на канікулы і раз, і другі, дак ена уверылась, шчо не кінулі вучобу. Цясны.
УВІДНУЮ прысл. Завідна. Не панесе увідную, буде ждаць цёмнага. Ручаёўка.
УВОЙ м. Падоўжаны край бёрда, у які ўстаўляецца трысцё. Де устаўляецца трысцё, то называецца увой. Казярогі. Памянш. увоінка. Увоінка зламалася, сегодні мне не прыдецца ткаць. Мохаў.
УВЯРАЦЦА незак. Упэўнівацца, заспакойвацца. За чарніку я увераюся: больш за стакана сахару паклала, дак ена не пракісне. Ручаёўка.
УВЯШЧАЦЬ незак. Угаворваць, пераконваць. Настаўніца прышла, увешчала міне, штоб я не кідала школу. Дзяражычы.
УГАВАРАЦЬ незак. Угаворваць. Вучысь, угавараю, угавараю его, а ён уцекае с урокаў. Ручаёўка. Матка села у галавах да як бероза ллецца, так плача, як зезюля куе, так ему усе угаварае. Дзяражычы.
УГАДАВАЦЬ зак. Выгадаваць, выкарміць. А як свекруха сама летась угадавала двох парасятак, дак була вочы вубрала Сашы. Дзяражычы. Як угадую ка
76 👁