Старонка 366
◀ / 433 ▶
І маццы, і даццэ нада убірацца да гуляць: даццэ трэба і накрасіцца, і губы падвесці. Чаплін. УБІЦЦА зак. 1. Забіцца. Упаў з каня, чуць не убіўся. Бывалькі. 2 перан. Прыйсці ў роспач. Убіцца з таей рыбай. Крупейкі. △ Убіцца у петуха (пёўня). Вельмі стаміцца. Папатрусіцца на тых танцах, дак уб'ецца у петуха. Дзяражычы. Убіўся у петуха, а нема чого гледець на тую роботу. Карпаўка. На той робоці уваб'ешся у пёўня. Пярэдзелка. Убіцца ў галаву. Запомніцца. Убілася у галаву ему дурная думка. Ручаёўка. Каці убілася у голаву, што захварэла ракам, дак сосохла на скепку. Чаплін. УБЛАГАЦЬ зак. Упрасіць. Чуць ублагалі его, дак паехаў прывезе машыну дроў. Дзяражычы. УБЫЦЬ зак. Ужыцца, прабыць. Ена баба такая, што не убуде у нас. Дзяражычы. Ён ніде не убуде. Казярогі. УВАБРАЦЬ зак. 1. Убраць, звезці з поля. Хлеб увабралі увесь. Дзяражычы. Еты год пасеела трохі проса да такое добрае уроділа, дак добра, шо увабралі да етых дажджоў. Ручаёўка. 2. Схаваць. Я ж аставіла у карзіні, ай вы мо увабралі куды ад децей? Бывалькі. УВАГНАЦЬ зак. Захапіць і пагнаць. Нас усіх увагналі аж у Хвайнікі, а партызаны аслабанілі. Ручаёўка. УВАЖАЦЬ зак. Паважаць, кахаць. Жывуць ены хорошо, ён ее уважае. Дзяражычы. УВАЖЛІВЫ прым. 1. Уважлівы. Таня так добра чытае, такая уважлівая, усё слухае і запамінае. Ручаёўка. 2. Уступчывы. Е уважлівые деці: сваე цацкі параздаюць. Дзяражычы. УВАЖЫЦЕЛЬНЫ прым. Уважлівы. Добры хлопец папаўся ёй, уважыцельны: і старому драстуй дасць, і малога не абідіць. Пярэдзелка. УВАЗНАЦЬ зак. Спазнаць. Увазналі люді войну, як страшка було: мы ж два гады булі пад немцамі. Бывалькі. Я увазнала ета недаўна. Дзяражычы. УВАЙСЦІ зак. 1. Увайсці. Увайді у хату, чого ты там стаіш. Бывалькі. Я увайшла і гавару, шчо там араюць, а ён: а чого ены там аруць? — деруцца значыць. Дзяражычы. 2. Набрацца сілы, моцы. Скасілі сена, і кордошка шчэ увойде. Дзяражычы. Маленькі буў такі слабенькі, кволы, а тады, бач, увайшоў, дак люба гледець. Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶