лджыць з дрывамі дробненькімі — аплавай, прынесе anлаву. Чаплін.
АПЛА'Т м. Плата. Ему i аплат хороши, а роботаць не можа, кідае. Дзяражычы.
АПЛЕ'ЙТУХ м. Аплявуха. ён як дасць ему аплёйтуха. Дзяражычы.
АПЛЕ'К м. Гаплік. Прытый аплёк у кажух. Ручаёўка.
АПЛЕ'ЦЕНЬ м. Гліняны гаршчок, аплецены дротам. Як у сетку усадіш горшчок, дак ета аплёцень. Пярэдзелка.
АПО'УЗША ж., АПО'УЗЕНЬ м., АПО'УЗШЫ мн. Апоўзіны. Трэба бо на стог апбузень адсекці. Дзяражычы. Апдузіна кладецца наверсе стога. Пярэдзелка. Пакладі апдузіны, а то вецер разбурыць стог. Ручаёўка.
АПО'УНАЧ прысл. 1. Апоўначы. Колькі ж можна есці апоўнач: баба ж ела с Іванам. Дзяражычы. 2. Упоцемку.— Патушыць свет? — Патушы, я буду апдунач. Дзяражычы.
АПРА'ВІЦЦА зак. Паправіцца. Апірацыю ізделалі, аправілася деўка, хадіць стала. Ручаёўка.
АПРАНУ'ЦЬ зак. Апрануць. Апранай кажух, а то змерзнеш. Бывалькі. У нас кажуць i надець i апрануць кажух—усеадно. Чаплін.//Завязаць. Давай касінку anрані. Бывалькі.
АПРА'ТАЦЬ зак. Дагледзець. Апратала б хоць тое діця, а то ходіць гразнае. Ручаёўку.
АПРО'Ч 1 прыназ. Акрамя. Старая стала, еты год нікуды не вуйшла, апрдч у сваём дварцэ. Дзяражычы. Пляшачку віна возьме, апроч віна нічога не піў. Первамайск.
АПРО'Ч 2 прысл. Асобна, паасобку. Деці апроч едяць, a умесці ніколі не пад'едяць. Ручаёўка.
АПУ'КА ж. Мячык, сшыты з тканіны. Цепер апукі не шыюць, гуляюць куплёнымі мечыкамі. Дзяражычы.
АПУ'ЛЯ выкл. Выгук для адгону куранят. Апуля, апуля, ідіце на двор. Ручаёўка.
АПУ'ШЧАНЫ дзеепрым. Запушчаны. То дед anyшчаны, еслі б ён паброіўся да адеўся, дак быў бы маладым. Дзяражычы.
АПУШЧА'ЦЬ незак. Апускаць. Чого ты апушчаеш так плечы? Казярогі. Калінушка, размалінушка, не anyшчай голле на сінее мора (3 нар. песні). Чаплін. Д з
Дадатковыя словы
апдўзіна, апдўзіны, апдўнач, аплейтух, аплек, аплецень, апоузень, апоузша, апоузшы, апоунач, апранўць, апратаць, апрбч, апука, апушчаць, апўкі, апўля, падедяць, іізавязаць
41 👁