дак не хочацца i выходіць з хаты, лежаў бы на печы i гора не знаў, а трэба ж усе делаць. Пярэдзелка. СІДЯБЛО' н. Рыбалоўная прылада. Падай мне сцебло, ено лежыцъ на хаце, найду мо рыбкі злаўлю. Дзяражычы. СЦЯГНУ'ЦЦА зак. Паказадца доўгім (пра час). Мамка, табе не сцягнецца п'яць годду, я ж буду пісьма слаць. Дзяражычы. СЦЯКА'ЦЬ незак. 1. Сцякаць. Нехай сцечэ, навесь на гвоздік. Ручаёўка. 2. Праходзіць, адыходзіць. Погода сцекае, а сена багата ешчэ. Ручаёўка. СЦЯКЛЯ'НКА ж. 1. Шкло. Сцеклянкі кідаюць у канаву. Пярэдзелка. 2. Шкляны слоік. Улі сабе малака з сцеклянкі. Дзяражычы. СЦЯНА': белы як сцяча. Сівы. Стары ужэ, белы, як ета сцена. Бывалькі. СЦЯРА'ЦЦА незак. Загубіцца. Була калісь дужая ды наехала у горад, я ж ніде, мамачка, не заблуділася, ні сцералася, а цепер старая, устаць з карваці не магу. Дзяражычы. СЧЫШ'ЦЬ зак. Учыніць. Як счын'сла скандал, дак дом гарэў. Дзяражычы. СЧЫ'СЦЩЬ зак. Скастрыраваць. Я свойгд козліка счысціла, буду рэзаць. Дзяражычы. СЫБО'ТА: красная сыбота. Апошні дзень перад вялікаднем. Перад паскай красная сыбота, яечкі красяць. Чаплін. СЫГРА'ЦЬ зак. 1. Сыграць. Сыграй польку. Крупейкі. 2. Схадзіць, збегаць. Ена сыграла на той план, принесла карзіну кортоплі. Казярогі. Так быстра сыграў туды за дерэўню І назад. Крупейкі. СЫЙСЦІ'СЬ зак. 1. Сысціся. Параска зноў сышлася са сваім. Дзяражычы. 2. Аб'яднадца. Калгасы умести сышліся, улучшилась жысць. Карпаўка. 3. Скіснуць (пра малако). Сметану сабрала зверху, а молоко усе чиста не сышлось. Дзяражычы. Л Сыйцісь на нітачку. Стаць вельмі худым. У больніцы була шэсць недель, сышлось діця на нітачку. Дзяражычы. СЫЙЧА'С нрысл. Зараз. Іді, сыйчис нрыду. Вулкан. Мілы мой, мілы мой, даражыла я тобой, я сыйчас, мой дарагой, даражу да ні тобой (Прыпеўка). Бывалькі. СЫКУЛДЫ'ЖКА ж. Масол з шынкі. Он глянь, екая
Дадатковыя словы
абяднадца, годдў, кортбплі, пяць, сцягнуцца, сцяклянка, сцярацца, счынсла, счысцщь, счышць, сыббта, сыйсцісь, сыйчйс, сыкулдыжка, сышлбсь
2 👁