Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
схваціла, а ена скарэй ее золагасціла у больніцу. Дзяражычы. СХО'ДЖЫ, СХО'ЖЫ прым. Падобны. На матку сходжа. Бывалькі. На матку нача схожы, a такі спокойны на харакцер. Вулкан. На его схож хлопчычак. Дзяражычы. СХО'ДЦЫ мн. Сходы, сходкі. Сходцы прагнілі, паладіць трэба. Дзяражычы. СЦЕФЛІК м. Сцерлядзь. Сцёрлікаў принёс сегодні мой сын. Крупейкі. СЦЕФЦІ зак. 1. Выцерці. Трэба сцёрці са стала да бегці на хверму. Казярогі. 2. Памыць. Я сейчас пол сатру. Бывалькі. Сатру мост, дай пайду по воду. Дзяражычы. Пол сцёрці трэба у хаці i у сенцах. Крупейкі. 2. Садраць. Я трошкі картошкі сцёрла да напеку драчоу. Дзяражычы. СЦЕ'ХАЦЦА зак. Пахудзець. Наталка так сцёхалась, што стала нікуды. Дзяражычы. СЦЕБКА м. Варыўня. У сцёбцы стаялі дежкі з капустаю. Дзяражычы. Байна хаты папаліла, дак мы послі вайны у сцёбцы жылі, пакуль не построілісь. Ручаёўка. Памянш. сцёбачка. Пограб, хлевок вделаны — ета сцёбачка, туды ставім капусту, гуркі, буракі. Бывалькі. СЦЁНЖАЧКА ж. Стужачка. Завежы косы, мо екая сцёнжачка там у стале лежыць. Дзяражычы. Аддеры там сцёнжачку. Бывалькі. СЦЁРАН м. Агульная назва зжатага поля. Скот іде на сцёран. Ручаёўка. Он сажалі пшэніцу, дак целяты ходяць па сцёрану. Чаплін. СЦІНА'ЦЬ незак. Сціскаць (горла). Сцелд дыхаць i не пускае. У глоццы сцінае. Дзяражычы. СЦРСКЛЫ прым. Эканомны. А у Юрычыхі зяць — сцьсклы хлопец: ні капейкі не расходуе зра. Пярэдзелка. СЦГСЛЫ прым. Скупы, прагны. Ее свекруха не любіла за то, шчо ена такая гмыра: шчо е у ее, век не пакажа i не дасць — ена такая сцьслая. Дзяражычы. СЦЭ'ЛЩЬ зак. Нацэліць. Найме кого, дак хто сцэліць чэраз вакно i канец — я не хочу так жыць. Дзяражычы. СЦЮДЗЁНЫ прым. Вельмі халодны. Усе апошніе зімы у нас булі сцюдёные, толькі етая выдалась цёплая. Мохаў. СЦКУЖА ж. Модны холад. Калі сцюжа на дварэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблагасціла, сатрў, схбдцы, схбжы, сходжы, сцехацца, сцэлщь, сцінаць, трў
3 👁
 ◀  / 433  ▶