Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
адзенне, вопратку. Ім жа, деўкам, трэба жыць да спраўкі спраўляць. Дзяражычы. СПРА'УНЫ прым. Поўны, тоўсты. Ена ж цепер такая аграрная стала, хорошая такая маладіца. Дзяражычы. ён буў спраўны зімой, а цепер пахудаў. Чаплін. СПРА'ШУВАЦЬ незак. Пытацца. Я у агранома спрашуваў. Казярогі. Спрашуваў у девак, куды ены пойдуць, дак не сказалі. Мохаў. СПРЫ'ЗБА ж. Прызба. У нас век на спрызбі гуляюць. Дзяражычы. Спрызбу ужэ закідала, дак цеплей у хаці стала. Крупейкі. СПРЭТЦІ зак. Спячы. Я сёдні спрэгла еешню. Дзяражычы. От спрэгла вам на снеданне грыбок. Ручаёўка. СПУЖА'НЫ прым. Спужаны. Хлопец ужэ спужаны. Дзяражычы. СПУ'СКУВАЦЦА незак. Слабець, хварэць. Я як бы пад'ела грэцкага бліна з салам, дак i бачыла б, не спускувалісь воны. Дзяражычы. СПУ'СЦІК м. 1. Малы хлопчык, які ходіць спусціўшы штаны. Бач, екіе спусцікі бегаюць. Пярэдзелка. 2. Някемлівы чалавек. Спусцікам расце ён у мене, нічога не naniмае, а ужэ больш за дваццацъ годоў. Пярэдзелка. СПЫ'ЛЬЧЫВЫ прым. Запальчывы. Ена сама хорошая, а свекруха трохі спыльчывая, i Мікалай спыльчывы. Дзяражычы. Я кагу: мая дачка, мне твой жэніх не паравіцца, спыльчывы. Ручаёўка. СПЯ'ЧКА: спячку наспаць. Набыць схільнасць да спання. Карп, уставай, ты спячку сабе наспіш, што ты робіш. Дак ён прачнуўся да каа: «Я сейчас пайду», а сам зноў спіць. Такая балезня, што толькі на сон клоніць. Дзяражычы. СРО'ДЦТВА н. 1. Родзічы. Выбралі Андрэя: срддцтea закінула слова. Можа, у цебе у радімам краю есць срддцтва? Дзяражычы. Во як е срддцтва, дак цебе жалеюць, а мене ніхто не жалее. Чаплін. 2. Роднасць. Ішоў чалавек, а жалі жыта мужчына i жэншчына. Чалавек i говорыць: «Памажы божа вам жыта жаці, муж із жаной». А ены атвечаюць: «ні муж із жаной, ні брат із сестрой. Его матка да маёй маццы свекруха была». Екое сродства было? Хто з кім жаў? Крупейкі. ССЯДАЧДЬ незак. Прысядаць (адпачыць). Як устану досвіта, дак не сседаю да вечара. Ручаёўка. СТА'ВЩЬ незак. 1. Рыхтаваць. Нада ставіць варыва. 22. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

говбрыць, падела, спрауны, спрашуваць, спрызба, спускувацца, спячка, спўжаны, спўс, спўсцікам, спўсцікі, сродцтва, ставщь
5 👁
 ◀  / 433  ▶