Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
СПО'МНІЦЬ зак. Успомніць. ён і н і спомніць ні а д ной песні. Ручаёўка. Спдмні, як мы с тобою любіліся. Чаплін. СПО'РКА ж. Сварка, лаянка. Як чуць— у спорку, i нікога не слухае. Бывалькі. Самі з собой спорку заведуць. Ручаёўка. СПО'РЦІЦЦА зак. Сапсавацца. Кніжкі чытау непатрэбные, вочы спорціліся. Вулкан. Як не спорціцца, вучыцца харашэ. Ручаёўка. СПОФЦІЦЬ зак. Сапсаваць. Спорціла мне щётка Ганна кохту. Пярэдзелка. Шыла сорочку да саглуміла, cnopціла. Калісь малую просціну спорціла: узор крыва вупісала, я не пагледела, а ена так i пашыла — усе спорціла. Цясны. СПРАВЕ'ТНЫ прым. Даўні, даўнейшы. Удалёўка— старая дерэўня, справётная, шчэ калішняя. Вулкан. СПРА'ВІЦЬ зак. 1. Справіць, нажыць. Справіла пальто, а тады куплю бацінкі. Дзяражычы. Мне калісь мой жаніх нічога не справіў, а цепер спраўляюць невестам. Мохаў. 2. Патрабаваць, браць. У нас стараста спраўляў нолдгі. Еслі не справіў, прыежджае старшина. Бывалькі. Я як каму даўжна о три капейкі грошай, дак ены прыдуць да справяць. Дзяражычы. СПРАДКА' прысл. Спрадвеку. Старые як папала говораць спрадка. Спрадка — ізначала жызні. Ручаёўка. СПРАКВАЛЯ' прысл. Павольна, спакойна. Іді спракваля, не упаді. Ручаёўка. Як спракваля хто скажа, дак я усё разберу. Цясны. СПРА'КУ: спраку веку. Спрадвечна. Ены спраку вёку жывуць тут, i деды іх тут жылі. Казярогі. СПРАМАГА'ЦЦА незак. 1. Змагацца. Ены за сваю праўду спрамагаліся. Вулкан. 2. Спрачацца. Не знае, а спрамагаецца, аж cenae. Казярогі. СПРАСТА'ЦЦА зак. Справіцца. Ідіце, я з вамі не спрастиюсь. Дзяражычы. 3 ім ніхто не спрастаецца іці: як адін шаг зделае, дак метра. Ручаёўка. СПРАУЛЯ'ЦЬ незак. 1. Патрабаваць, сыскваць. Я злекалась, думаю, што леташні нолдг спраўляюць. Бывалькі. Спраўляў о цеты молоко. Чаплін. 2. Адзначань. Старая спраўляе деды па закону. Пярэдзелка. Д Спраўкі спраўляць. 1. Шукаць, дабівацца чаго-н. A гуляе десь, трэці год спраўляе спраўкі. Дзяражычы. 2. Купляць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

спбмніць, спбрціцца, спорка, справетны, спрамагацца, спрастацца, спрастйюсь, спрауляць
4 👁
 ◀  / 433  ▶