Старонка 332
◀ / 433 ▶
Дала парасятку, дак так слаўна узелося есці. Пярэдзелка. СЛЕП прым. Сляпы. Не плакаў бы слеп, калі б бачыў свет. Карпаўка. СЛЕПАВОКІ прым. Падслепаваты. Я саўсім слепавокая стала, нічога не бачу, далёка бачу, а зблізку — нічога. Пярэдзелка. СЛІЗЕНЬ м. Слізняк. Слізні у лесі жывуць, на траве седяць. Ручаёўка. СЛІМЕНЬ м. 1. Слівень. Слімень сільней вужа. Пярэдзелка. 2. перан. Тоўсты, сыты (чалавек). Первачка запускаецца, ходіць, шо на ёй вада акачуецца, вада не держыцца, ходіць, як слімень. Дзяражычы. СЛОКАТ м. Шчыкотка, козыт. Я слокату вельмі баюся. Пярэдзелка. У нас кажды баіцца слокату. Чаплін. СЛОКАТКА ж. Шчыкотка, козыт. Ой, не слакачы, я так слокаткі баюсь. Казярогі. СЛОКАТНА прысл. Шчыкотна. Слокатна у етай адежы. Пярэдзелка. СЛОН м. Услон. Слон за стол пастаў. Ручаёўка. Он беры слон да садіся. Чаплін. СЛУХАЦЬ: слухаць як у вуха. Быць паслухмяным. Я баялась сваю матку, як у вуха слухала. Дзяражычы. СЛУЧАЙ м. Выпадак. Случай шчэ адін буў. Первамайск. СЛУЧЫЦЦА зак. 1. Здарыцца. Можа, шчо случыцца якраз пад той танец. Дзяражычы. Багата де случалася бываць. Чаплін. 2. Натрапіцца. Хто случыцца, дак і нада угасціць чалавека. Дзяражычы. СЛЮНЬКА м. Ерш. Думаў, добрую паймаю, а тут слюнька. Бывалькі. СЛЯПУЮЧЫ прысл. Падслепавата. Хоць слепуючы, да гледіш. Дзяражычы. СМАКТУН м. 1. Смактун. Кабанчык такі смактун папаўся, не папраўляіцца ніяк. Дзяражычы. 2. Грузкая зямля. Смактун — земля, екая грузне. Дзяражычы. Пасаділа капусту, дак і не расце на етам смактунё. Бывалькі. СМАЛІНА ж. Смаліна. С аднае смаліны токой хорошай светла. Ручаёўка. СМАЛОВЫ прым. Сасновы. Дровы смоловые, сырые. Казярогі. СМАЛЬЦ м. Шмалец. Я вам кашу са смальцам зраблю. Ручаёўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 433 ▶