Галя шые соколку свайму чалавеку, штоб цеплей було увосень. Мохаў.
САЛАВЕ'ЙКАВЫ прым. Салаўіны. Я паведу цебе па салавёйкавых сцежках. Пярэдзелка.
САЛАГУ'БЫ прым. Губаты. Салагубы — ета такі з велікімі губамі. Дзяражычы. Памянш. салагубенькі. 3 ею гуляў хороши, базарны хлопец, а выйшла замуж за маленъкага, салагубенькага. Дзяражычы.
САЛАДУ'ХА ж. Саладуха, кулага. Калісь у нас сушаць каліну, муку разбоўтаюць i туды сыплюць каліну, ігрушы кідаюць — саладуха. Ручаёўка.
САЛАНІ' мн. Вараная бульба. Салані можна зварыць на вечэру. Бывалькі.
САЛАПА'ТЫ прым. Шапялявы. Салапиты — говорыць шэпелята, губы тоўстые, нехорошие. От найшла, вышла замуж за салапатага. Дзяражычы.
САЛДАНО'М: жыць салдандм. Адзінока. А тая бездетуха салдандм жывё. Ручаёўка.
САЛО'НІКІ мн. Вараная бульба. Наварила солднікаў да наелася з гуркамі да з росдлам. Дзяражычы. Прышлі, аж тая бабка о-о такенны чыгун солднікаў варыць. Казярогі. Деўкі, ідіце я вам солднікаў паставіла. Пярэдзелка. Зварым мо заўтра на снеданне солднікі. Чаплін.
САЛО'НКА ж. Сальніца. Солонка разбілася, трэба новую купіць. Казярогі. Насып солі у солонку. Ручаёўка.
САЛО'НЫ прым. Салёны. Усе солднае любіў. Дзяражычы.
ДХадзіць як салоны. Дрэнна сябе адчуваць. Да ужэ забалела дней чатыры, дак я хажу як солоная. Дзяражычы.
СА'ЛЬНЫ: сальны панядзёлак. Дзень, у які можна есці скаромнае. У сальны панедёлак старые усё едяць: i сала, i м'яса. Ручаёўка.
СА'МА прысл. Якраз. А мы сама уладілі: прыехаў дохтар i мы. Дзяражычы.
САМАВА'ЛКІ мн. Самаробныя валёнкі. Самавалкі— кустарная робота. Дзяражычы. При немцах у самавалках хаділі. Казярогі.
САМАВІ'ТЫ прым. 1. Самастойны. Чалавек не самавіты. А можэ i самавіты, дак просценькі. Бывалькі. Ено ж ходіць, як не самавітае. Дзяражычы. 2. Нездаровы. Наш кабан сегодні не самавіты — уроді бальны. Бывалькі
Дадатковыя словы
говб, мяса, салавейкавы, салагўбенькага, салагўбенькі, салагўбы, салапаты, салапйты, салданом, салонка, салонікі, хажў
18 👁