САДАНУ'ЦЬ зак. Ударыць, выцяць. Так садану, што дыхаць займе. Казярогі. САДЗЯВА'ЦЦА незак. Апранацца. Уперад садевайся, a тагды пойдеш. Ручаёўка. САДЗЯВА'ЦЬ незак. Мець на ўтрыманні. Я его caдевала чатыры гады, a тады i умер. Дзяражычы. Сцепана убілі, a жонкі німа, діцятка скітаецца, забралі у приют, садеюць там. Бывалькі. САДРА'ЦЬ зак. Нацерці бульбы на тарцы. Трэба драчы садраць на цертушку. Дзяражычы. САЖ м. Маленькі хлявок для парасят, які выгараджваецца ў хляве. У хлеве адбіваюць хлеўчучок— саж. У сажэ седіць парася. Ручаёўка. Закутай парасят у саж да не выпускай. Чаплін. САЖА'ЦЬ 1 зак. Зжаць. Жыта сколькі було сажаць? Ручаёўка. К абеду усе сажном. Чаплін. САЖА'ЦЬ2 зак. Сціснуць. То я сажала нос крэпка, а ён баліць, дак так крычаў. Ручаёўка. САЖЭ'НЬ м. Адзінка меры (аб'ёму). Ета паласа буде, наверна, десяць сажэняў. Дзяражычы. САЗНА'ЦЦА зак. Спазнацца. Той бацька з другою сазнаўся, дак паіграў на нервах. Дзяражычы. САЙЦІ'СЯ зак. 1. Сысціся. А мы во з ею сышліся за Прагрэсам. Пярэдзелка. 2. Пажаніцца. Трэба такім сайщся: адін лапаць, другі постол. Чаплін. 3. Састаяцца, адстояцца. Нехай пастаяць сліўкі, буду бачыць, як сойдуцца. Як сдидуцца на сметану, дак буду біць. Дзяражычы. САК м. Верхняя жаночая вопратка кароткага памеру. ІІІылі світы з палатна, называлісь сак, ззаду тые складкі. Дзяражычы. Сак — ета пашытая верхняя вопратка, да толькі з лентамі. Крупейкі. САКАТА'ЦЬ незак. 1. Сакатаць. Сарока пад вакном сакоча. Крупейкі. Кура сакоча, несцісь буде. Чаплін. 2. перан. Смяяцца. Чаго ты сакдчыш без канца, ціха седі. Ручаёўка. САКЕФА ж. Сякера. Мо б ты мне сакёру натачыў, а то тупая. Ручаёўка. Вон вазьмі сакёру пад шкахвай да атрубі палак п'яць дроў. Чаплін. САКО'ЛЩЬ незак. Рубіць з упрыгожваннем. Продувала сокол'щь насавы плоток уподобіі Моцінага, да не палучылася. Мохаў. САКО'ЛКА ж. Мужчынская безрукаўка, камізэлька
Дадатковыя словы
абёму, плотбк, пяць, садануць, саданў, садзявацца, садзяваць, сажэнь, сазнацца, сайціся, сакбча, саколка, саколщь, сдйдуцца, соколщь
2 👁