РУКАДЗЕ'ЛЬНІВЫ прым. Які займаецца рукадзеллем. Ох, я была рукадзельнівая, рукадзельнівая, усе умела і вушываць, і звязаць. Пярэдзелка. РУКАДЗЕ'ННЕ н. Рукадзелле. Чаго ж мне не сказалі: і я б падарыла із свайго рукадзення. Дзяражычы. Тое усе рукадзенне па цілівізеру паказавалі. Пярэдзелка. Рукадзеннем займаемся зімой, а улетку нема калі дыхнуць. Ручаёўка. Свае рукадзенне екое было, а цепер нічым нічога не знаюць. Чаплін. РУКАМЫ'ЛЬНЯ ж. Рукамыйнік. Рукамыльня на дварэ вісіць, ідзі памыйся. Пярэдзелка. РУКАМЫ'Я ж. Рукамыйнік. Прынясі-ка, унучак, вады у рукамыю. Пярэдзелка. РУКА'ЎЧЫК м. Невялікі мяшочак. Насыпала поўны рукаўчык семечак і зерня. Дзяражычы. РУЛІ' мн. Цура. Му говорам рулі, а ена цуры. Дзяражычы. Зробім рулі на вечэру, калі нічога не зварылі. Пярэдзелка. △ Наруліць рулёў. Зрабіць цуру. Я рулёў нарулю солодкіх дай ем. Дзяражычы. Солі насыплем да вады наллем да рулёў нарулім і едзім. Ручаёўка. Вуліў у міску віно да рулёў наруліў і піў. Чаплін. РУЛЯВА'ЦЬ незак. Кіраваць. Лейцамі так добра рулююць. Пярэдзелка. РУНА' ж. Руно. У нас кажуць руна — ці увосень узышло жыта, ці весной. Бывалькі. Он руна екая зялёненькая. Дзяражычы. РУ'СЕНЬКІ прым. Русы. Нехай детачкі русенькіе будуць. Дзяражычы. РУСЯ'ВЫ прым. Русы. Барыс чорны, я русява, то, наверна, мая пара (З нар. песні). Ручаёўка. РУША'ННЕ н. Пачатак убывання месяца. Не буде дашчу да рушання. Дзяражычы. РУША'ЦЬ незак. Пра ўбыванне месяца, сход. У чэцвер буде рушаці, тады, можа, усе паменяецца. Ручаёўка. Скажыце, і маладзік, і рушае — і раду німа. Пярэдзелка. РУ'ШЫЦЬ зак. Сходзіць (пра месяц). Кругленькі учоры буў месяц, і ужэ рушыла. Чаплін. РЫБА'ЛІЦЬ незак. Рыбачыць. Паехаў рыбаліць з дедам рыбу. Дзяражычы. РЫБА'ЛКА м. Рыбак. У старыну мала было рыбалак, а бацька мой рыбалка. Дзяражычы. У Дзяражычах багата рыбалак, і дед мой буў рыбалка. Бывалькі. Ен хорошы рыбалка і ахотнік хорошы. Казярогі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁