Старонка 312
◀ / 433 ▶
можа, ва вечные роды ніхто не бачыў у гразным платку, у гразным плацці. Ручаёўка. На вечныя роды. На ўсё жыццё, назаўсёды. Я кажу: закавалі на вечные роды у кандалы (пра жанатага хлопца). Дзяражычы. Без роду. Адзінокі, без сям'і. Астаўся без роду бацька — і жонка, і деці пазміралі. Бывалькі. З роду. Ад веку, заўсёды. Ено із роду так: деці крадуць яблакі. Ручаёўка. РОД м. Ураджай. От род на лён сеголета і прасіць дашчу не нада. Дзяражычы. Роду нема, не год: арахоў, грыбоў нема, местамі толькі булі арахі. Ручаёўка. РОДЗІЦЬ незак. Радзіць. У етай дерэўні дарагая була земля: усе роділа. Ручаёўка. Тады роділа яксці, а цепер ле Днепра не родіць: перагарэла земля, пазасыпала усе песком. Дзяражычы. РОДЗІЧ м. Сваяк. Ета вашы родічы? — Не, чуж-чужынцы. Ручаёўка. Ён сваіх родічаў паўмазуваў ле себе. Дзяражычы. Мо родічы дадуць кортоплі. Чаплін. РОДЗІЧКА ж. Сваячка. У мене родічка жыве у Гомлі. Бывалькі. Даўёў родічку етую да лесу, а сам пошоў назад. Ручаёўка. РОЖА ж. Ружа. А свая жонка, як рожа садавая (З нар. песні). Дзяражычы. Вергіня, роза, рожа — ета усе цацкі. Ручаёўка. Пасею я рожу да пастаўлю сторожу, нехай вецер павевае да росу аббівае. Росу аббівае, рожа паспевае (З нар. песні). Чаплін. РОСНА прысл. Мокра. Як іці росна капаць кортоплі, дак луччай так палягам. Бывалькі. РОСПУСКІ мн. Воз, калёсы (для вывазкі лесу). Роспускі стаяць на колхозным дварэ. Пярэдзелка. РОТ м. 1. Рот. Я болей як п'яць годоў у році не держала гарэлкі. Дзяражычы. 2. Губы. Нашто ты абкрасіла рот? Первамайск. РОЎНА прысл. Аднолькава. У нас роўна шо да Брагіня, шо да Лоева — дваццаць два кілометры. Ручаёўка. РОЎНЕНЕЧАЧКІ прым. Роўненькі. Пабач, екіе роўненечачкіе двайняткі. Дзяражычы. РОЎНЕНЕЧКІ прым. Роўненькі. Роўненечкіе чэравічкі панабіралі. Дзяражычы. РОХАЦЬ незак. Рохкаць. Раз вышла з хаты і чую, штось рохае у граде, пагледела, а ета Лёксіна свіння аж сюды зайшла. Пярэдзелка. РОШЧА ж. 1. Рост. Шчэ сваей рошчы не было сёле-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 433 ▶