Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
АДШЧЫКНУ'ЦЬ зак. 1. Адшчыпнуць. Атшчыкні мне парастачка ат етага цвета. Дзяражычы. 2. перан. Адскочыць. Я буду дома, хіба мо атшчыкну у сельсовет. Дзяражычы. АДЫЙСЦІ', АДЫСЦГ зак. 1. Адысці. Далека ена не адыйшла, скора догонім. Первамайск. 2. Акрыяць. Валечка такая страшкая була послі хронту, a тады адышла трохі да мала i пажыла. Рудня Марымонава. 3. Сканаць. Локуль воды принесла, верабейка адыйшла. Крупейкі. А'ЖНА злучн. Аж, ажио. Так ударыў, ажна вочы на лоб павыскакувалі. Ручаёўка. Прышоў, ажна матка наехала у Лоеў. Чаплін. АЖЫ'М м. Нажым. Говорка у нас з ажымам, чыстая. Дзяражычы. АЖЬГЦЦА зак. Абжыцца. Ены ж цепер ажыліся, дак луччай стала, а то нічога не було. Дзяражычы. Толькі людечкі ажывуцца — напасць нападе екая-небудь.. Чаплін. АЗІ'МКА ж. Азімая пшаніца. Азімка уся вумерзла, снегу не було, а мороз крэпкі. Дзяражычы. АЗУВА'ЦЦА незак. Абувацца. Азувайся да скарэй бежы. Казярогі. Чо ты босы ходіш? Шяк не хоча азувацца. Ручаёўка. АЗУ'ЦЦА зак. Абуцца. ён толькі азуецца, падажджы. Ручаёўка. Азуйся у настали, як калісь. Карпаўка. Матка азулась, наделась i нашла у цэркву. Казярогі. АЗУ'ЦЬ зак. Абуць. Азуў адну ногу, а другую не далі — пагналі. Казярогі. АЗЯ'БНУЦЬ зак. Змерзнуць. Такая сіверка, азябла я. Дзяражычы. / / Астыць. Асталіся тые ладкі, азяблі i ніхто не хоча есці. Ручаёўка. АЗЯРЬГНА ж. 1. Невялікае возера. Ле Днепра на лузі e азерына, там мы ловім рыбу. 2. Рукаў ракі. Азерьіна цечэ у Днепро. Дзяражычы. АІ'ДАЛЕЦЬ зак. Моцна надакучыць. Аідалелі мне тые камары. Ручаёўка. Ай 1 выкл. Ай. Ай, куды ты прэш на ногі? Дзяражычы. Ай 2 злучн. Ці. Де ты быў? Дома ай так de? Дзяражычы. AK злучн. Як. Ак увыйшлі к нам немцы, дак далі мне ены! Карпаўка. АКАВА'ЦЬ зак. 1. Акаваць. Калісь акаваў сундук, зо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адшчыкнуць, ажывўцца, азуцца, азуць, азябнуць, азўецца, азўйся, азўлась, азўў, атшчыкнў, аідалець
3 👁
 ◀  / 433  ▶