Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
РАСО'Л м. 1. Расол. Зделала росолу да паклала сцегно засаліць. Дзяражычы. 2. Расольнік. Сегодні з гуркоў росдл варыла. Дзяражычы. РАСПАНА'ХТАЦЬ зак. Разарваць (адзенне). Де ты так спадніцу распанахтала? Дзяражычы. РАСПАРЭ'Х м. Разрэз. Купіла сабе спадніцу з pacпарэхам. Дзяражычы. Во малы распарэх разрэзала. Kaзярогі. РАСПЕ'РЦІСЯ зак. Расцягнуцца, упасці. Пошбу на лёд i распёрся, чуць устаў. Ручаёўка. РАСПЕ'У м. Матыў. Песня на вум не узыходіць, на распёў забулася. Дзяражычы. РАСПІСА'ЦЦА зак. 1. Распісацца. Во як не так распішацеся, дак ох! Дзяражычы. 2. Зарэгістравацца. Сегодні распісалісь, а назаўтра паехалі к ей. Крупейкі. РАСПЛАША'ЦЦА зак. Распасцерціся, распластацца. Расплашалася кошачка над краваццю i лежыць. Дзяражычы. РАСПО'УЗЦІСЯ зак. Раз'ехацца. Раз'ехалісь люді, распбузліся, у дерэўні цепер мала маладых, на празвосцві роботаюць. Дзяражычы. РАСПРА'ВЩЦА зак. Паправіцца, патаўсцець. Робота хорошая, дак бач, як ена расправілася. Вулкан. Его не було тут тры месяцы, дак ена расправілася, хорошая такая стала, красівая. Дзяражычы. РАСПРАШЧЭ'ННЕ н. Развітанне. На распрашчэнне мы з деўкамі схватаграхвіравалісь. Дзяражычы. РАСПУСКА'НЕЦ м. Мужчына, які развёўся з жонкай. Эй, хіба ж то хлопец, то ж распусканец, десь кінуў трое децей. Дзяражычы. У цебе ж сем'я, калі б ты буў екі распусканец, дак ты б ажэніўся. Ручаёўка. РАСПУСКА'НКА ж. Жанчына, якая развялася з мужам. От ету беры, недарам, шо ена распусканка, а як венок: усе у хаці наделала, свіней накарміла, кордоплі накапала. Дзяражычы. РАСПУСЦІ'ЦЬ зак. 1. Распусціць, раскідаць вязание. Етых плоткбу сем у міне, еслі распушчу, багата нітак буде. Дзяражычы. 2. Разрэзаць бервяно ў даўжыню. Трэба мне лес распусціць, пака дома. Дзяражычы. РАСПУ'ЦШ м. Шалун, лайдак. Пабач, де ее места, распуцін. Куды ты лезеш? Ручаёўка. РАСПУШЬГЦЦА зак. Распусціцца (пра кветкі). Аў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кордбплі, плоткбў, пошбў, разехалісь, разехацца, распанахтаць, распбўзліся, расперціся, распеу, расплашацца, распоузціся, расправщца, распуцш, распушчў, распўцін, роббтаюць, семя
2 👁
 ◀  / 433  ▶