ПУЛЯНЯ' н. Кураня. Сордкі у Цяснох усіх пуленят пакралі. Дзяражычы. Екоесь оцетае пуленя негодное: ні есць, ні. n'e, дак, мабуць, скора здохне. Ручаёўка. У мене столькі пуленят навелось, шчо я не знаю, што i рабіць з імі. Тые ж пуленята начорта ены. Чаплін. ПУНТ м. Пункт. На молочным пунці цоды узела. Ручаёўка. ПУ'НЬКА ж. Пуня. Тачкі маленькіе у пуньцы nctćeлаюць дай молоцяць. Дзяражычы. у пуньку, я У ёй арэлю зделала. Карпаўка. У тые пунькі коні стаўлелі, у адной пуньцы буў каменны пол. Крупейкі. ПУ'ПАЛКА ж. Маленькі агурок, ад якога адпала кветка. Ены ж етые гуркі пупалкамі паелі. Ета ж деці. Цясны. ПУ'СТА ж. Нежылое памяшканне, пустата. Там пуста i ваніць, мо i сегонні не тапіла печы. Дзяражычы. ПУСТАЛЬГА' ж. Пусты, бязглузды чалавек. Матка его пустальга. Дзяражычы. ПУ'СТАШ ж. Пустка, незасеянае поле. Трохі далі землі, а трохі де захвацілі на пусташы. Дзяражычы. У етым гаду усю пусташ пазасеелі. Бывалькі. ПУСТО'Е у знач. наз. Дрэннае ў паводзінах. Слухалі, свекрухі, скажа «Не іді» — i не йдеш; ена не хацела, шчоб ішлі у пустое. Дзяражычы. ПУСТЫ' прым. 1. Пусты, парожні. Пустые яйічыкі с пустымі пляшкамі. Дзяражычы.//Нішчымны. Повен двор свіней було калісь — девяцера, а боршч пусты, а цепер адно держыць i болей сала едяць. Бывалькі. Суп без сала значыць пусты суп. Ручаёўка.//Нятлусты. Летам па траве болей малака, дак яно пустое, а цепер жырней. Дзяражычы. Молочная корова e i пустая. У нас була корова, дак усего два с палавінай процанты жырнасці. Казярогі. 2. Неўрадлівы. Пустое поле пустая земля у нас. Калі б жа не пустая, дак мо роділа б шчо. Дзяражычы. 3. Нядобраякасны. Пустым насеннем па- \ сеяш — пустое i буде. Казярогі. Калі не вузраюць гуркі, то насенне зелёнае, пустое. Ручаёўка. Радіска пераседіць паложанае урэм'я — пустою становіцца. Цясны. 4. перан. Галодны. Еты дед назаўтрага папаблеваўf бо ён жа пусты дед. Дзяражычы. 5. перан. Легкадумны, беззмястоўны. Прохаравіч самастаяцельны чалавек} а гэты пусты, слухаць нема чого. Дзяражычы
Дадатковыя словы
молбцяць, пунька, пўнці, пўньку, пўнькі, пўньцы, пўпалкамі, пўсташ, пўсташы, урэмя, іінятлусты, іінішчымны
7 👁