га цепер не прэндуе. Дзяражычы. Девачка нікога не прэндуе, хто ж ее буде любіць. Ручаёўка.
ПРЫКУТ м. Дзіцячы дом. Діцятка скітаецца, дак забралі у прыют. Бывалькі. У прыюці булі две девачкі нашы, бацька i матка памерлі, дак забралі у прыют. Крупейкі.
ПРЫЮ'ТНЫ прым. Ветлівы. Ото ж душа уродщца: приютная, да міленная, да красівенная. Дзяражычы.
ПРЫЯВГЦЦА зак. Спадабацца. Плача грэшны чалавек, што короткі его век, плача а рыдае, што з грахамі памірае: ні спасіўся, ні маліўся, чым я богу праявіўся (3 нар. песні). Бывалькі.
ПРЫЯ'ЦЬ незак. Спрыяць. By міне усе хорошие, я ж вам роўна i прыяю. Кажу: штоб ты многа лет пражыў, я так ему прыяю. Дзяражычы. Ой ты, детачка, мне так не прыяеш, як Нінка. Ручаёўка.
ПТАХ м. Птушка. Лецеў птах чэраз дах, сеў на магілу: «Божа, мой божа, де мая сіла?» (Загадка). Чаплін.
ПУТА ж. 1. Луга. Сількані пугай, дак пабежыць быстрей. Чаплін. 2. Сцябло без лісцяў. Де німа лісця, тые пугі зберы i спалі. Казярогі.
ПУ'ДЛА: даць пудла. Моцна пабіць. ён як даў ёй пудла, атлупашыў добра — набіў. Oŭ, біліся ены добра! Дзяражычы.
ПУДО'УНЯ ж. Пуд. Две пудоўні солі на сабе калісь насіла. Ручаёўка.
ПУЗЕТТЬ м. груб. Жывот (вялікі). Буде рэмень чэраз пузёнь. Первамайск. O-o такі пузёнь наеў за год. Чаплін.
ПУК м. 1. Вязка лазы, дроў. Прося насекла лазы п'яць пукоў, а я десяць. Бывалькі. Ты падымаеш пука, дак табе не урэдна. Дзяражычы. Звезала десяць пукбу дроў.— А велікіе пукі ты везала? — Да серэдніе, хорошие пуки В'язанка у нас не говораць, а пукі. Крупейкі. 2. Жменя зрэзанага пер'я цыбулі. На траячку придала цыбулі у неделю, було у мене дваццаць пукоў. Казярогі.
ПУ'КАЦЬ нёзак. Іграць на скрыпцы, пальцамі перабіраючы струны. Смычок адкіне i пукае. Чаплін.
ПУЛЯНё н. Куранё. Ужэ сёмае пуленё сорока украла. Ручаёўка.
ПУЛЯНЁНАК м. Куранятка. Накармі пуленят i загані у хлеў. Да гледі, адін пуленёнак астаецца скрозь. Дзяражычы
Дадатковыя словы
вязанка, перя, прыютны, пудоуня, пукаць, пукбў, пяць, пўгі, пўдла, пўкае
22 👁