ПРАБРОДЗІЦЬ зак. Перайсці брод. Цяжка іці у сапагах, а прабродіць жа нада. Дзяражычы.
ПРАБЫВАЦЬ незак. Пражываць. Апанасіха у Лоеві прабувае, у дачкі жыве, я ніколі ее не бачу. Бывалькі.
ПРАВЕДЫВАЦЬ незак. Даведвацца. Я бачыла аленя. Ён подходіў к хлевам, праведуваў, мо тут лес. Дзяражычы.
ПРАВЕК: з веку правеку. Спрадвечна, заўсёды. З веку правеку тут жылі: і деды нашы, і прадеды. Чаплін.
ПРАВІЦЦА незак. Адпраўляць службу (у царкве). Там у Любечы у хаці правяцца.— Хто правіць?— Мо бацюшка, ці хто, не ведаем. Дзяражычы.
ПРАВІЦЦА незак. Спраўджвацца. У неделю сон толькі да абеда правіцца. Дзяражычы.
ПРАВІЦЬ незак. 1. Правіць, кіраваць. Нашы правіцелі добра правяць. Бывалькі. 2. Папраўляць, выпраўляць памылкі. Ці ж я табе магу правіць, што ты напісала, я сама толькі буквы знаю. Чаплін. 3. Святкаваць, адзначаць святы. Хіба ж у вас празнікі не правяць? Ручаёўка. Цепер нічога не правяць, едяць і сала і м'яса круглы год. Дзяражычы. Міхайлу у нас не правяць. Чаплін. 4. Спраўляць памінкі. А жонка ужэ пахароны правіла. Дзяражычы. Саракавіны буду правіці. Ручаёўка. 5. Служыць, адпраўляць. Була вутрань і вечэрня, бацюшка правіў. Бывалькі.
ПРАВІЦЬ незак. Спаганяць, збіраць (налог). Мне цепер уміраць не трэба: нологу не правяць, выйду, выцегнуся на сонейку дай лежу. Бывалькі.
ПРАВІШЧЛІВЫ прым. Вісклівы, пранізлівы. Кабан такі правішчлівы буў, пака вучысціла. Дзяражычы. Твае свінне скрозь правішчлівые. Бывалькі.
ПРАВЯЛІКІ прым. Найвялікшы. Гора правелікае у мене случылась. Дзяражычы.
ПРАВЯРНАЦЦА незак. Бываць, праходзіць. У вас столькі кожды день правернаецца! Дзяражычы.
ПРАГА ж. Спражка. Прага на папругі. Бывалькі. Я купіў рэмень с такой красівай прагай, машына на ёй. Пярэдзелка.
ПРАГАНЯЦЬ незак. 1. Праганяць. Сегодні прагнала сваю корову у поле. Чаплін. 2. Запіваць. Налі малака, у сенцах на стале стаіць, да праганяй кашу. Ручаёўка. Я скрозь ці водой ці молоком праганяю кашу. Чаплін.
ПРАДАБРЭННЫ прым. Вельмі добры. Коровы булі
82 👁