Старонка 275
◀ / 433 ▶
пусты гурок, а насенне поўнае. Ручаёўка. Еслі ено вузрала, то поўнае. Чаплін. Памяніш. поўненечачкі, поўненькі. Девачка такая поўненечачкая стала. Бывалькі. Вецер жа краску абганяе, як бы ціхенька, дак добра, було б зерно добрае, поўненькае. Дзяражычы. ПОЎНЯЕ: пад поўняе. Поўня, поўная фаза месяца. У тое васкрасенне сама пад поўняе. Ручаёўка. Пад поўняе сеюць жыта. Чаплін. ПОЎРАЗКА ж. Завязка ў хвартусе. Хвартух заўязуецца трапачкамі, старэйшые казалі — поўразкі. Пярэдзелка. ПОЎРАЗЫ мн. Петлі для гузікаў. А у нас етые петлі і поўразамі называюць. Ручаёўка. ПОЎТАРКА ж. Кусок матэрыялу, які ўшываецца ў рукаў. У рукаў ушываецца пад ніз поўтарка, штоб буў шыршы рукаў. Пярэдзелка. ПОХМЕЛКІ мн. Пахмелка. На другі день хрэзьбін тады ужэ похмелкі, пахмеляюцца, гарэлку п'юць. Ручаёўка. ПОЦІТАК м. Рэшата. Еечкі берыце у поцітку. Поцітак — ета рэшата. Ручаёўка. ПОЧАПАК м. Почапка. І цягне кайстру з почапкам. Дзяражычы. ПОЧКІ мн. Ныркі. Не дай бог застудіш почкі, дак усю жысць будеш мучыцца. Пярэдзелка. Ага, почкі, а ныркі не говораць. Ручаёўка. ПОЧКІ мн. Сорт бульбы. Раньша булі почкі — кортоплі, ены белые, гладкіе, длінные, ні адной ні ямачкі, нічога. Первамайск. ПОШВА ж. Від шва. Шыеш пошваю. Пярэдзелка. Пошву падшыеш да й пошоў. Чаплін. ПОШЫБЕНЬ м. Палка, кій. Я вот табе пакажу, кінь пошыбень, а то зачэпіш Надьку. Дзяражычы. ПРАБАБА, ПРАБАБА ж. Прабабка. Ена бо мне прабаба — дедава матка. Пярэдзелка. Вот ужэ калі у нашай Галкі деці будуць, то я буду прабабай, а Стась — прадедам. Ручаёўка. Прабабу му называем бабай. Чаплін. ПРАБЕГЦІ зак. 1. Прабегчы. Можна было б луччай прабегці нашым хлопцам. Бывалькі. 2. Хутка мінуць. Там русалная неделя да ужэ й Петроўка, дай лета прабегла. Дзяражычы. Прабег май — і не пабачылі его. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 433 ▶