закрый пасцель. Дзяражычы. Полкі у нас цепер не ткуць а у Мохаві ткуць іх ешчэ i цепер. Пярэдзелка. ПСУЛКА2 ж. 1. Палок у лазні. Лезь на полку парыцца. Ручаёўка. Залазь на. полку да венікам біцца будем. Чаплін. 2. Насціл, на якім сушаць віку, гарох i інш. Вунь у мене полкі прама на вуліцы, штоб на сонцы сушылісь. Чаплін. ПО'ЛКА3 ж. Праполка. Добра, што для полкі кортопель небагата, штоб я рабіла адна. Дзяражычы. ПО'МАЧ ж. Дапамога. Кого толькі матка ні звала, не було помачы. Дзяражычы.//Пенсія. Цепер старым луччай жыць стала: помач даюць. Ручаёўка. ПО'ПАУЗКІ прысл. Паўзком. Пбпаўзкі i паўцекалі усе. Дзяражычы. Мы падкапалі ў хлеве да попаўзкі, попаўзкі у жыта да лежалі да самага вечара, а тады у лес. Ручаёўка. ПО'ПЛАУ м. Смецце, нанесенае паводкай. Вада прыбывае, a потым атходіць, астаўляе палкі, смецце, дак кажуць: ета поплаў напрыбівала. Крупейкі. ПОФАННЕ н. Работа на гаспадарцы. Запонка у нас ле порання, а хеартух — на светы день. Казярогі. Но знае ні хлеба спекці, ніякага порання. Ручаёўка. ПОФАЦЦА незак. Займадца хатняй гаспадаркай. Ужэ трэба у лес бегці, а я ешчэ не поралась. Ручаёўка. Пбраемся, а жыта на печы ссохла. Чаплін. Ішчэ сегодні не поралась, трэба скарэй додому іці. Ручаёўка. ПОФГАБ м. Пограб, склеп. У поргаб усе пастаўлеіш. Дзяражычы. Ета у іх там поргаб, над поргабам сарай. Лайду у поргаб, наберу гуркоў. Карпаўка. Па лесвіцы у поргаб спусцішся, а там у мене холадна, харашэ усе храніць. Чаплін. Як у Казіміраўцы жылі, дак i поргаб буў, а як сюды пераехалі, дак нема. Пярэдзелка. ПОФКАЦЦА незак. Ухаджацца (па гаспадарцы). У дерэўні ж так: поркаесся, поркаесся, а работы менш не становіцца. Пярэдзелка. ПОФСТКІ прым. Жвавы, быстры, рэзвы. Наш кабанчык жа такі порсткі. Дзяражычы. ПОФЧАНЫ прым. Сапсаваны. А хто ж порчаным насеннем сее: што пасееш, то-i пажнеш. Дзяражычы. ПОСЛІ прыназ. Пасля. Послі лоеўськага нашага ручаёўськага паспутайце. Ручаёўка. Послі вайны замуж пашла. Чаплін. ПСУСНЫ прым. 1. Поены. Надаеў той поены боршч
Дадатковыя словы
додбму, кортб, пблкі, пбмачы, пбплаў, пбрання, пбргаб, пбргабам, пбркаесся, пбрсткі, пбрчаным, попаузкі, поплау, ііпенсія
5 👁