шчотцы. Што чэшуць — почдскі. Шчоткаю абчэсуюць, почоскі адкідаюць. Пярэдзелка. ПАЧО'СТКА ж. Павага. Тым i децям такая почдстка. Дзяражычы. Мы маму усе любілі, велікая почостка ей була у нас. Вулкан. ПАЧО'ТЛІВЫ прым. Паважаны. У ее такіе сёстры почотлівые. Дзяражычы. ГІАЧО'ТНЫ прым. Паважаны. Прыходіць п'яны i палкай па галаве. Ета ж почдтны чалавек, табе нада паказаць прымер оюыць, а ён так. Карпаўка. ПАЧЫГУ'ННЕЦЬ зак. Пасівераць. Морозы, дак рукі пачыгуннёюць, чорные, як чыгун. Дзяражычы. ПАЧЫ'НАК м. Верацяно нітак. Прышла з вечорак, малы пачынак прынесла — матка пачынкам. Бывалькі. Па пачынку трэба было напрасці. Пойде Прося да такі пачынак прынесе! Дзяражычы. На пачынак матаюць ніткі. Чаплін. Адноручак — еслі намотаюць на адно верацено, а на велікае — пачынак. Ручаёўка. Памянш. пачыначак. А ужэ мае пачыначкі у куточку, а ужэ мае гулянейка на шнурочку (3 нар. песні). Вулкан. ПАЧЫНГЦЬ зак. Адрамантаваць. Як нада чобаты ,ці тухлі екіе пачын'щь, дак усе ідуць к ему. Ручаёўка. Учора бура була велікая, палаткі параскідала, нарвала, а сегодні ужэ пачынШ. Казярогі. ПАШАТЫ'РЫЦЬ зак. Пацерці, памыць. Пашатыр бо ты пол. Дзяражычы. Пашатыру усе лаўкі, у слон, пачышчу самавар, тады схаджу на пошту. Крупейкі. ПАШКРА'ЪАЦЬ зак. Пачухаць. Лашкрабай галаву бацька дай спраўляй спраўкі деўцы. Первамайск. Пашкрабай за вухам, дак зразу ляоіса кабанчык i толькі рохкаць буде. Рудня Марымонава. ПАШНЯ7 ж. Збожжа, рассыпанае для прасушкі. Пашня — сушыцца жыта ці шчо помолочанае. Ручаёўка. ПАШЧАЛЯ'ЦЬ: зубы пашчаляцъ. Павыбіваць. Падыйді, я табе зубы пашчаляю. Пярэдзелка. ПАШЧЫТА'ЦЬ зак. 1. Палічыць. Пашчытай, сколькі асталося да Акцябра. Вулкан. 2. Вырашыць. / вот ены пашчыталі: нада выкарміць пакутніцу. Крупейкі. ПЕ'ВЕНЬ: уб'щца ў пёуня. Змарьтцца. На той рабоце уб'ёшся у пёуня. Пярэдзелка. ПЕ'КАЛЬШЦА ж. Дзежка, дзяжа. А хлеб рашчыняюць у пёкальніцы. Казярогі. Мая пёкальніца чуцьчуць ліпіць, скора рассыпіцца. Ручаёўка
Дадатковыя словы
гіачотны, пачостка, пачотлівы, пачыгуннець, пачынщь, пашатырыць, пашкраъаць, пашчаляць, пашчытаць, певень, пекальшца, почбстка, пяны, убщца, убёшся, чобаты,ці
5 👁