Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
забегаюць да так едяць молоко, так панаедаюцца, панажырбуваюцца. Дзяражычы. ПАНАКЛЁВАЦЦА зак. Наесціся (пра курэй). Падажджы, я ім насыплю жыта, панаклёваюцца, дак мо нікуды не пойдуць. Дзяражычы. Трэба панаклёвацца у сии. Бывалькі. ПАНАРА'ВЩЦА зак. Спадабацца. Бувае панаравщ ца деўка хлопцу, дак не атойде ні на шаг. Дзяражычы. Так ён мне панаравіўся, да душы палюбіла, прыятны чалавек. Ручаёўка. Работа там ёй не панаравілась, у другое места пераехала. Чаплін. ПАНАРА'Д м. Прылады, неабходныя для ткання. Кроены — еслі навітые ніткі, а пусты — панарад. От кажыш суседцы: «Дай свой панарад, кроены ткаць буду». Ручаёўка. Нада мне знесць свой панарад, бо буду навіваць кросна: ставы i навойкі у адной, берда — у другой маладіцы. Дзяражычы. Устанаві панарад во тут. Чаплін. ПАНАСІ'ЦЦА 1 зак. Знасіцца, парвацца. Усе плацці скора понбеяща. Бывалькі. ПАНАСІ'ЦЦА2 незак. Ганарыцца. Нехай ужэ Поля так не поносіцца. Дзяражычы. ПА-НА'СЬКІ прысл. Па-нашаму. Па-наські Варка, а па-гарадскому Вара, Варвара. Бывалькі. Па-наські говорацъ, хоць з города прыехалі. Дзяражычы. Як георгины, да толькі жоўтые, па-наські кучараўкі. Ручаёўка. ПАНАХО'ДЗІЦЬ зак. 1. ГІазнаходзіць. Куды ні схавай зерняты, усюды панаходіць. Пярэдзелка. 2. перан. З 'явіцца. Назаўтрага такіе сінекі панаходілі у бабы, воч не відна. Дзяражычы. 3. Нарадзіць. Двое децей naнаходіла Наша. Ручаёўка. ПАНЕВЯРА'ЦЬ незак. Лаяць, зневажаць. Міходіха паневерае сваю невестку. Бывалькі. А шчо ж ена буде паневераць цебе так? Саня столькі жыла, a нічога не казала. Вуде мене паневераць усякімі словамі, дак луччай я буду адна. Дзяражычы. Паневерае мене такімі словамі. Ручаёўка. ПА'НІКА: паніку панёсці. Разнесці чуткі. Ён хацеў прыехаць, да не прыехаў, а ета ж так ены паніку панёслі. Дзяражычы. ПАНІЧЫ' мн. Кветка бярозка. Тые красівые цветы, што ле вакна уюцца, называюцца у нас панічы. Ручаёўка. ПАНО'С м. адз. Працяканне цяжарнасці. Бабы ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбрацъ, жырбўваюцца, нахбділа, панаравщца, панасіцца, панахбділі, панахбдіць, панаходзіць, паневяраць, панос, паніка, понбсіцца
5 👁
 ◀  / 433  ▶