ПАЛУ'МІСАК м. Невялікая міска. Купіла сабе у Лоеві две міскі i палумісак. Пярэдзелка. ПАЛУ'ЧЧАЦЬ зак. Палепшыцца (гіра стан здароўя). Трохі палуччала ему. Дзяражычы. Я учорі нача бальная була, a сёдні палуччала. Крупейкі. ПАЛШУ'БАК м. Кажушок. Кажух — не пацягнуты мацерыяй, a палшубак — пацягнуты мацерыяй. Вулкан. Надень палшубак, мороз сільны. Казярогі. ПАЛЬЗГЦЕЛЬНЬІ прым. Карысны. Молоко казінае пальзіцельнае. Карпаўка. ПАЛЯДНІ'ЦА ж. Паляндвіца. Паўз спіну выразаюць м'яса — паледнщы. Пярэдзелка. ПАЛЯКА'ЦЦА зак. Спалохацца. Аж палекалісь хлопцы, як убачылі столькі грошай. Дзяражычы. Усе коровы палекаліся: можа де воўк хадіў. Казярогі. ПАЛЯНІ'ЦА ж. 1. Булка хлеба. 3 того цеста аж тры паленіцы выйшла. Казярогі. 2. Галоўка мелу. Я купіла десяць паленіц, буду беліць хату. Карпаўка. ПАЛЯНЯ'КА ж. Палка. Каб узяў паленяку екую да добра етых гусей паганяў. Ручаёўка. ПАМАДЗЕ'ЦЬ зак. Пражыць, праіснаваць хварэючы. ён шчэ памадее ета лета. Дзяражычы. Каця памадёла восень да зімой умерла. Крупейкі. ПАМАЖЧЬГЦЬ зак. Разбіць. Голаву трохі памажчыў. Ручаёўка. Два пеўні да так б'юцца, пагледі, як naмажчылі сабе голавы. Дзяражычы. ПАМА'ЗАЦЬ зак. Памазаць. Памаж сабе хлебца маслам. Бывалькі. Болей, болей памаж блінчыка. Ручаёўка. // Запэцкаць. Вот памазала плацце, як мара екая.. Дзяражычы. На капейку зробіць, да памажа yce. Чаплін. ПАМАЛЕ'НЬКУ прысл. Памаленьку. Шчэ сама пака себе памалёньку гледжу. Бывалькі. Ена не хваталась, памалёньку рабіла. Дзяражычы. Расходуйся, мамка, памаленьку. Бывалькі. ПА'МАРАКІ: памаракі адбіць. Пабоямі пашкодзіць разухмрвую дзейнасць. Так біць, дак можна i памаракі адбіць. Ручаёўка. Памаракі павялі (водзяць). Пра стан галавакружэння. Устала c пасцелі, хацела выйці на двор, дак мене так памаракі павелі. Бывалькі. Я i маладая була, як нагнуся, дак мене памаракі водяць. Дзяражычы. Пимаракі высыхиюць. Аб частковай страде памяці. Ужэ памаракі высыхаюць: прыду за чым-небудь, стаю, думаю — i не уздумаю, чого прышла, Дзяражычы
Дадатковыя словы
бюцца, высыхйюць, мяса, палуччаць, палшўбак, палядніца, палякацца, паляняка, паляніца, палўмісак, палўччала, памадзець, пймаракі
2 👁