дак на дварэ гразь i гразь. Я ужэ i падворотніцу атлажыла, бо згніе шчэ. Чаплін. 2. Дошка, якая кладецца паміж зямлёй i парканам. Ложым палку ці доску такую — падваротніцу, штоб зобдр i ворота не гнілі. Ручаёўка. ПАДВО'ДЖАНКА ж. Невялікая баваўняная хустка ў кветкі. Подводжанка — прасты плотдк з цветамі. Дзяражычы. Подводжанкі на загатоуку прывезлі. Карпаўка. То ж на тваю подводжанку так завідуюць. Пярэдзелка. Подводжанка — партны плоток, падведены пад шарсцяны. Ручаёўка. ПАДВО'ДЗІЦЬ незак. 1. ГІадводзіць. Падведі девачку да школы. Крупейкі. 2. перан. Падмануць. От падвели: падмелась i не прышла. Дзяражычы. 3. Падмалёўваць. Дачка скрозь накрасіцца i губы подводіць. Казярогі. 4. Падпяваць. Запеём: я буду подводіць тонкім голасам, а ты грубым. Дзяражычы. ПАДВО'ЙНЫ прым. Здвоены. Падвбиные вокна— ета такіе, шчо вынімаюць на лета. Ручаёўка. На зіму падвбиные вокна устауляюць. Чаплін. ПАДВО'СЕЦЬ ж. Ямка ў восеці, у гумне, дзе кладуць агонь. У серэдіні восеці ямка, у ямі агонь гарыць. Яма называецца подвосець. Пярэдзелка. Пасерод гумна у падосеці раскладувалі агонь. Дзяражычы. ПАДВЫ'ША прысл. Вышэй. Мая Таня будзе падвыша твойгб Колі. Первамайск. ПАДГАДАВА'ЦЬ зак. Накарміць. Бувала,. де екі старац, дак я его падгадую, сорочку дам. Дзяражычы. ПАДГАЛЬМАВА'ЦЬ: падгальмаваць воз. Павярнуць калёсы так, каб можна было абярнудь воз. Іван, памажы бо падгальмаваць воз. Пярэдзелка. ПАДГАТАВА'ЦЬ зак. 1. Падрыхтаваць. Вазьму сабе зелёнкі, да гліны падгатую, да зімой буду беліць. Дзяражычы. 2. Зрабіць. Лозу носім, каб падгатаваць луччы плот. Карпаўка. ПАДГЛЕ'ДЗЕЦЬ зак. 1. Агледзець з мэтай азнаямлення. Хочу падглёдець у вакно, шчо ета Прося там ушывае. Дзяражычы. Я падглёдела каліва,, ой буйные, буйные кортоплі. Пярэдзелка. 2. Часткова выбраць бульбу з карча. Падглёдела кортоплі, дак сегодні навару молодой. Дзяражычы. Кортдшкі не жалка: можна пайці дай падглёдець трошкі, дак на вечэру буде. Пярэдзелка. АПадглёдзець пчолы. Дастаць мёд. Трэба падглёдець
Дадатковыя словы
падбсеці, падварбтніцу, падвбйные, падводжанка, падводзіць, падвойны, падвосець, падгадаваць, падгледзець, плотбк, подвбджанка, подвбджанку, подвбджанкі, подвбдіць, подвбсець
2 👁