Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
мужам. За трыма хазяінамі пабула i ішчэ маладая. Чаплін. ПАВАДЗЕ'Ц м. Повад, павадок, наогул вяроўка. Вазьмі павадёц да прыгані каня. Первамайск. Ена прышла по повода: павадёц ее у нас. Дзяражычы. Павадёц — невелікая веровачка. Первамайск. ПАВА'ЖНА прысл. Павольна. Еслі сын говорыць паважна, дак паняць можно. Бывалькі. ПАВАЛАЧЬГЦЦА зак. Пабадзяцца, пацягацца. Усюды павалачылася да й прышла назад. Первамайск. Де толькі ена не була, павалачылася па усему свету. ЧапЛІІІ. ПАВАЛАЧЫ'ЦЬ зак. Пабаранаваць. Ен табе каня запражэ да положа павалачыць. Бывалькі. ПАВА'ЛАШЫЦЬ зак. Спакладаць. Кабанчыкау павалашылі, уколы давалі. Ручаёўка. Я сама скрозь павалашу кабанчыкау. Чаплін. ПАВАРО'ЗКА ж. І.Матузок, які ўшываедца ўкаўнер кашулі ці ў штаны замест гузікаў. Ушый паварозкі, ямчэй буде. Казярогі. Паварозкі завяжы, а то штаны cnaдуць. Пярэдзелка. 2. Кавалак вяровачкі. Вазьмі naeaрозку екую да i завежы мешок. Ручаёўка. ПАВЕ'ЗКАЦЬ зак. 1. Запэцкаць. Ен сваімі рукамі naвёзкае, а ты еж. Ручаёўка. 2. Памыць сяк-так. Павёзкалі, да i добра: высахне — буде белае. Дзяражычы. ПАВЕКАВА'ЦЬ зак. Доўга пражыць на адным месцы. Тутака на етум месці му павекавалі. Ручаёўка. ПАВЕ'СМА ж. 1. Дзесяць жменек ільновалакна. Десяць жменек, дак павёсма. Две павёсмы — кулёк. Колькі ты абадрала павёсмаў? — Столькі i столькі! Хто скажа кулёк, а хто — две павёсмы. Пярэдзелка. 2. Пучок лёну. В'язачка — павёсма. Пярэдзелка. В'язку ці павёсму возьмуць дай труць. Пярэдзелка. ПАВЕ'Т: свет i павёт. 1. Усюды, усё навокал. Абышоў свет i павёт, а каня не знайшоў. Пярэдзелка. 2. Шмат якія, усе. Як Прося знае, дак буде знаць свет І павёт. Дзяражычы. ПАВО'ДЗЩЦА незак. Быць у наяўнасці, існаваць. У нас скацеркі; салхветы — такіх мала поводіцца. Ручаёўка. Калісь багата грыбоў усякіх було, а цепер Шала поводіцца: лес зарастав травою. Чаплін. ПАВУЧО'К м. 1. Маленькі павук. Павучдк спусціўся — буде пісьмо. Карпаўка. Відно, госці будуць: серы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вязачка, вязку, павадзец, павалашыць, паварбзкі, паварозка, павезкаць, павекаваць, павесма, павет, паводзщца, павучок, повбдіцца, рбзку
3 👁
 ◀  / 433  ▶